Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі
Сесіль Дзмітрыеўна Такаішві́лі[4] (груз. სესილია დიმიტრის ასული თაყაიშვილი; 30 (13) кастрычніка 1906 — 21 мая 1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1966).
Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі | |
---|---|
груз. სესილია თაყაიშვილი | |
Дата нараджэння | 17 (30) верасня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1984[2] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Vaso Godziashvili[d][3] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, кінаактрыса |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0847243 |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў горадзе Батумі. У 1926 годзе скончыла драматычную студыяю пад кіраўніцтвам А. Н. Пагавы ў Тбілісі і была прынята у трупу Грузінскага тэатра імя Шата Руставелі. У 1930—1967 гадах — актрыса Тэатра імя Катэ Марджанішвілі, які пераехаў у Тбілісі ў 1930 годзе.
Памерла Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі 21 мая 1984 года. Пахавана на Сабурталінскіх могілках у пантэоне выдатных дзеячаў Грузіі.
Творчасць правіць
Выканаўчае майстэрства С. Д. Такаішвілі адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яскравай характарнасцю. Сярод выкананых роляў у тэатры: Анка («Паэма пра сякеру» М. Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), Параскева («З іскры» Ш. Дадыяні), Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ) і іншыя.
У 1945 годзе Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі дэбютавала ў кіно, у фільме «Свавольныя суседзі». Знялася больш чым у 40 кінафільмах[5]. Сярод кінафільма з яе ўдзелам: «Наш двор», «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Я бачу сонца», «Дрэва жадання», «Зорка майго народа», «Саджанцы», «Манана», «Калі заквітнеў міндаль», «Смерць філатэліста», «Заноза», «Я і маі суседзі», «Блакітныя горы, альбо непраўдападобная гісторыя» і іншыя.
Узнагароды і званні правіць
- Народная артыстка Грузінскай ССР (1950)
- Народная артыстка СССР (1966)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1983)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985, пасмяротна)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958)
- Ордэн Леніна (1977)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя мендалі
- Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1982)
Зноскі правіць
- ↑ Такаишвили Сесиль Дмитриевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ https://www.kvirispalitra.ge/2011-03-31-07-00-04/8783-tsyvilebi-sesilia-thayaishvili-da-vaso-godziashvili.html
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Сесилия Такаишвили — Самая мировая грузинская бабушка…
Літаратура правіць
- Такаішві́лі Сесіль Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Такаишви́ли Сесиль Дмитриевна // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 217. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Такаишви́ли Сесиль Дмитриевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 29—30. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
Спасылкі правіць
- Народная артистка СССР Сесиль Дмитриевна Такайшвили // РИА Новости Медиабанк (руск.)
- Сесилия Такаишвили // Кино-Театр. Ру (руск.)
- Такаишвили Сесиль Дмитриевна // Российский государственный архив кинофотодокументов (руск.)
- Сесилия Такаишвили // Вокруг ТВ (руск.)
- Сесилия Такаишвили — Самая мировая грузинская бабушка… // «geomigrant.com» — Грузия всегда с тобой. Информационно-справочный портал о Грузии (руск.)
- Такаишвили Сесиль Дмитриевна // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)