Скандэрбег
Скандэрбег або Георг Кастрыёці (алб.: Gjergj Kastrioti Skënderbeu; 6 мая 1405 — 17 студзеня 1468) — правадыр антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі, услаўлены ў народных песнях.
Скандэрбег (Георгій Кастарыёці) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
сербск.: ħypaẖ Кастриот (иħ) Скендербег сербск.: Skënderbeu | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гьён I Кастрыёці | ||||||
Пераемнік | Гьён II Кастрыёці | ||||||
Нараджэнне |
6 мая 1405 |
||||||
Смерць |
17 студзеня 1468[1][2][…] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Kastrioti family[d] | ||||||
Бацька | Гьён I Кастрыёці[d] | ||||||
Маці | Ваісава Трыпальда[d] | ||||||
Жонка | Доніка Кастрыёці[d][3] | ||||||
Дзеці | Гьён II Кастрыёці[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства[4], каталіцтва[4], праваслаўе, іслам і Усходнія каталіцкія цэрквы | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | камандзір | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЮнацтва
правіцьНарадзіўся малодшым сынам у сям'і албанскага князя Гьёна (Іаана) Кастрыёці, які ў венецыянскіх дакументах называецца «магутным венецыянскім сеньёрам, ганаровым грамадзянінам Венецыі і Рагузы[5]». У раннім дзяцінстве быў аддадзены султану Мураду II заложнікам. Там Георг ён прыняў іслам пад імем Іскандэр-бей, або Скандэрбег, і праславіўся, змагаючыся на баку Асманскай імперыі, удзельнічаў у многіх бітвах і паказваў такую мужнасць, што туркі празвалі яго Іскандэр, гэта значыць Аляксандр (імя Аляксандра Македонскага заўсёды было на Усходзе сінонімам героя).
Пасля вяртання (уцёкаў) на радзіму[6] Іскандэр-бей (у албанскай транскрыпцыі Скандэрбег) узначаліў супраціўленне асманскім акупантам.
Паўстанне
правіцьПрычынай паўстання албанцаў на чале са Скандэрбегам было абвяшчэнне 1 студзеня Уладзіславам III крыжовага паходу супраць асманаў, які скончыўся 10 снежня 1444 года паразай крыжакоў каля Варны і гібеллю самога караля. Калі вясной 1443 года венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі вызваліў ад асманаў горад Ніш, Скандэрбег адрокся ад іслама, зноў прыняў хрысціянства і падняў паўстанне ў Албаніі. Абвешчаны албанскімі старшынямі правадыром ўсіх албанцаў, ён перамог асманаў на Чорным Дрыне, а потым, заключыў саюз з Венгрыяй і вымусіў Мурада ІІ зняць аблогу албанскага горада Круя. У лістападзе 1443 года ён быў абвешчаны кіраўніком княства Кастрыёці.
Нанёс паражэнні войскам асманаў у 1449 і 1451 гадах. З няменшым поспехам Кастрыёці супраціўляўся султану Мехмеду II і пасля захопу Канстанцінопаля асманамі (1453) заключыў выгодны для Албаніі мір. У 1461 годзе Скандэрбег быў прызнаны султанам (падзішахам) Мехмедам ІІ правіцелем Албаніі.
Неапалітанскі кароль Фердынанд I даў Георгу Кастрыёці тытул герцага Сан-П'етра ва ўзнагароду за дапамогу супраць Рэнэ Анжуйскага. У 1463 годзе Скандэрбег разарваў з блаславення Папы Пія II мір з асманамі і зноў нанёс ім некалькі вельмі адчувальных паражэнняў. Мехмед ІІ гатовы быў накіраваць супраць яго ўсе свае сілы, але ў 1468 годзе Кастрыёці памер ад малярыі. Пасля яго смерці прыйшла смерць і албанскага суверэнітэту.
Спрадвеку кожны фіс (клан) праводзіў уласную палітыку, заключаў ці разрываў саюзы з іншымі фісамі, з іншаземнымі дзяржавамі, з акупацыйнай уладай… Толькі аднойчы ў гісторыі, а менавіта ў 1444 годзе вялікі палкаводзец Георг Кастрыёт Скндэрбег (албанец-каталік) здолеў зрабіць Албанію моцнай і трывалай дзяржавай. Але ў 1478 годзе (праз 11 гадоў пасля смерці Скандэрбега) Албанія — услед за Сербіяй, Балгарыяй, Візантыяй і Босніяй — заваявана туркамі і на доўгі час страціла незалежнасць. К. Э. Казубскі[7]
|
Ушанаванне
правіць- Першую свецкую біяграфію Скандэрбега напісаў албанскі гісторык Марын Барлеці (1450—1512), які апублікаваў у 1510 годзе ў Рыме «Гісторыю жыцця і подзвігаў Скандэрбега, прынца эпіротаў».
- Першую царкоўную біяграфію Скандарбега пад назвай «Georgius Castriotus Epirensis, vulgo Scanderbegh» у 1610 годзе напісаў албанскі каталіцкі епіскап Франг Бардзі.
- у горадзе Круя дзейнічае музей Скандэрбега.
- У гонар Скандэрбега імем Іскандэр-бей сучаснікі называлі авантурыста Ільінскага.
- Падчас Другой сусветнай вайны імя Скандэрбега насіла 21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская), якая камплектавалася з албанцаў. Таксама імя Скандарбега носіць дывізія ў складзе Албанскай нацыянальнай арміі.
- У Савецкім Саюзе рэжысёрам С. Юткевічам быў зняты мастацкі фільм «Вялікі воін Албаніі Скандарбег» (Масфільм, 1953).
- У албанскай суперлізе выступае футбольны клуб, названы ў гонар Скандэрбега.
- У албанскім пасёлку Чыфці (Чывіта) на поўдні Італіі стаіць помнік Скандэрбегу.
- Таксама помнік Скандэрбегу устаноўлены ў сталіцы Албаніі — Тыране.
Бібліяграфія
правіць- «Повесть о Скандербеге» / Под ред. Н. Н. Розова. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1957. — (Серия «Литературные памятники»)
Зноскі
- ↑ Skanderbeg // Skanderbeg
- ↑ Skanderbeg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.radiandradi.com/kostantin-arianiti-kominata-komneni-eskluzive-nga-prof-lutfi-alia/
- ↑ а б https://www.roman-catholic-saints.com/skanderbeg.html
- ↑ Рэспубліка Рагуза больш вядома як Дуброўнік
- ↑ Паводле з адной з версій, уцёкаў не было, а ў 1438 годзе султан Мурад ІІ прызначыў Георга камендантам албанскай крэпасці Круя.
- ↑ Козубский К. Э. Искры Косовского пожара // «Наша страна» (Буэнос-Айрес) № 2547-2548, 12 июня 1999.
Літаратура
правіць- Скандэрбе́рг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Краткая история Албании. С древнейших времен до наших дней / Под ред. Г. Л. Арша. — М.: Наука, 1992 .
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скандэрбег