Славянасербская мова

Славянасербская мова (славяносербскій, словенскій) — варыянт сербскай мовы, які выкарыстоўваўся ў XVIII стагоддзі, а таксама пачатку XIX стагоддзя сярод адукаванага насельніцтва Ваяводзіны і сербскай дыяспары ў астатніх частках Габсбургскай манархіі.

Славянасербская мова
Саманазва славяносербскій, словенскій
Краіны Сербія
Рэгіёны Ваяводзіна, сербская дыяспара, часткі Чарнагорыі.
Статус кніжная мова
Вымерла выйшаў з ужытку пасля 1870 года
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская галіна
Паўднёваславянская група
Пісьменнасць кірыліца

Выкарыстанне правіць

Самымі яскравымі прадстаўнікамі і распаўсюджвальнікамі славянасербскай мовы былі Захарые Арфелін і Мілаван Відакавіч.

У барацьбе за стварэнне адзінай сербскай літаратурнай мовы, славянасербская мела шанцы стаць мовай усіх сербаў і заняць месца сучаснай сербскай мовы, чыя норма была створана рэфарматарам Вукам Караджычам на аснове наваштокаўскага народнага дыялекту з прымешкай харвацкай лексікі. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўжыванне славянасербскай мовы пачало скарачацца, а пасля 1870 года яна цалкам выйшаў з ужытку.

Характарыстыка і граматыка правіць

Прыклад славянасербскай мовы можна сустрэць у часопісе «Славеносербски магазин» (Славянасербскі часопіс) Захарыя Арфеліна:

  Весьма бы мені пріскорбно было, ако бі я кадгод чуо, что ты, мой сыне, упао у пянство, роскошь, безчініе, і непотребное жітіе.  

пры сучасным сербскім:

  Веома би мени тужно било, ако би ја кадгод чуо, да си ти, сине мој, упао у пијанство, раскош, безкористност и непотребни живот.  

Па падобных прыкладах можна пераканацца, што тэкст напоўнены стараславянскімі і рускімі словамі (роскошь, а не раскош, что, а не што/шта і г.д.), таксама цікава з'яўленне канчатка -т у дзеясловаў цяперашняга часу 3-й асобы, множныя лікі («они могутъ» замест «они могу»).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць