Смаленскі летапіс

Смаленскі летапіс — помнік старажытна-рускага летапісання. Складзены ў Смаленску ў канцы XIII—пачатку XV стст. Вядомы па ўрыўках, што зберагліся ў рускіх і беларускіх летапісных зводах XVXVI стст.

Прысвечаны пераважна гісторыі Смаленскай зямлі і часткова Вялікага Княства Літоўскага (звесткі пра паход на Маскву ў 1370 г. вялікага князя Альгерда і Святаслава Іванавіча, пра бітву літоўскіх і смаленскіх князёў пад Мсціславам ў 1386 г., бітву вялікага князя Вітаўта з татарамі на р. Ворскла ў 1399 г., пра вяртанне ў Смаленск князя Юрыя Святаславіча, яго смерць у 1407 г. і інш.). Падзеі ў Смаленскім летапіск асветлены з мясцовых пазіцый. Яго аўтары — патрыёты і выразнікі інтарэсаў смаленскіх феадапаў. Твор прасякнуты ідэяй сцвярджэння палітычнай самастойнасці Смаленскага княства, у асобных месцах мае антылітоўскую накіраванасць. Усяго вядома каля 70 гістарычных запісаў канца XIII—пачатку XV стст., звязаных са Смаленскам, аднак некаторыя з іх не смаленскага паходжання, а ўзніклі ў Маскве або Ноўгарадзе. Смаленскі летапіс складзены ў традыцыйнай форме як збор дзелавых пагадовых запісаў і гістарычных апавяданняў, размешчаных ў храналагічнай паслядоўнасці. Адна з крыніц рускіх летапісаў XV ст., у прыватнасці Троіцкага летапісу (звод Кіпрыяна 1408 г.), і праз іх Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Мясцовае смаленскае летапісанне заняпала ў пачатку XV ст. ў сувязі з канчатковай стратай Смаленскім княствам палітычнай незалежнасці (у 1404 г. увайшло ў склад ВКЛ). У 2-й чвэрці XV ст. ў Смаленску вяліся гістарычныя запісы і ўзнік шэраг летапісных твораў (2-я частка «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», Смаленская хроніка і інш.), аднак гэта помнікі не смаленскага, а агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання.

Літаратура

правіць
  • Чамярыцкі В. А. Смаленскі летапіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 44—45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Муравьёва, Л. Л. Летописание Северо-Восточной Руси конца XIII — начала XV века / Л. Л. Муравьёва; Ин-т истории СССР, АН СССР; Отв. ред. акад. Б. А. Рыбаков. — М.: Наука, 1983. — 296 с.
  • Чамярыцкі, В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых заводаў / В. А. Чамярыцкі; АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — 191 с.
  • Чамярыцкі, В. Смаленскі летапіс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 359—360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.