Смалянка

род раслін

Смаля́нка[3][4], смолка[4] (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Смалянка
Melandrium keiskei var akaisialpinum1.jpg
Melandrium keiskei var akaisialpinum у Осакскім прэфектурным кветкавым садзе(англ.) бел.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melandrium Röhl., 1812

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19975
IPNI  6350-1

Батанічнае апісаннеПравіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка.

ВідыПравіць

Раней у род уключалі каля 100 відаў, пашыраных паўсюль, але пасля перагляду таксанаміі ў некаторых крыніцах род прызнаецца сінанімічным роду Смалёўка (Silene), а ў іншых страціў большасць відаў, якія былі пераразмеркаваныя ў іншыя роды. Паводле сучасных меркаванняў род уключае 6 відаў[5], яшчэ 48 відаў на сайце «The Plant List» маюць статус «unresolved», які азначае, што пакуль навукоўцы не вызначыліся канчаткова, трэба гэтыя віды ўключыць у род Смалянка ці вынесці ў іншыя роды.

Пералік відаў:

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 БелЭн, 2002
  5. Віды роду Melandrium: інфармацыя ў базе даных The Plant List. (англ.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць