Сосенка (возера)
Со́сенка — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Крывушчына, за 25 км на ўсход ад Лепеля, за 1,2 км на поўнач ад возера Крывое.
Сосенка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,69 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,17 км² |
Аб’ём | 0,00067 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 7,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,25—0,3 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,13 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,69 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня возера 7,2 м, сярэдняя 3,9 м. Аб'ём вады 0,67 млн. м³. Плошча вадазбору 1,13 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Вышыня схілаў 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, паўночна-заходнія і паўночна-ўсходнія сплавінныя. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 24 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1,5—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам.
Возера эўтрофнае. Водная маса стратыфікавана. Выцякае ручай у возера Крывое. Надводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 10—15 м ад берага і да глыбіні 1,1—1,5 м. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3,5 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя рыбы.
Паблізу ад паўднёвага берага возера пралягае аўтамабільная дарога Р113 (Сянно — Бешанковічы — Ушачы).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака (руск.) / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.