Спіс карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пітэр Брэйгель Старэйшы (1526—1569) — фламандскі мастак, які ствараў гравюры і карціны, пазней высока ацэненыя вядучымі мастакамі, даследчыкамі гісторыі мастацтва і знатакамі. Большую частку жыцця выконваў гравюры і стаў прызнаным майстрам у гэтай справе. Ствараць карціны Брэйгель пачаў у апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця, пісаў пераважна жанравыя карціны і пейзажы. Творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага лічыцца «пікам нідэрландскага мастацкага Адраджэння».

«Партрэт Пітэра Брэйгеля Старэйшага» (1572).

Творчая спадчына Пітэра Брэйгеля Старэйшага ўключае ў сябе каля 50 карцін рознай атрыбуцыі. Некаторыя працы, якія раней прыпісваліся мастаку, аказаліся копіямі, зробленымі яго сынам Пітэрам Брэйгелем Малодшым, або карцінамі іншых мастакоў, такіх як Жан Фуке і Ёс дэ Момпер.

Сёння карціны, атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, захоўваюцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Найбольш шырока працы мастака прадстаўлены ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене (12 карцін), а таксама ў Каралеўскім музеі прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі (4 карціны).

Спіс карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага правіць

У прыведзены ніжэй спіс уключаны як працы адназначна атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, так і працы сумнеўнай атрыбуцыі (абазначаны шэрым колерам фона). Парадак размяшчэння прац у спісе вызначаецца мяркуемай датай іх стварэння. У слупку «MS» прыведзены нумары карцін Брэйгеля Старэйшага паводле каталога, апублікаванага ў 1969 годзе Роджэрам Марыйнісенам[nl] і Максам Зайдэлем[de].

Карціна Назва Дата Тэхніка
Памер (см)
Калекцыя MS Спасылкі
  «Пейзаж з паруснымі караблямі і палаючым горадам» каля 1553 Дрэва, алей
22,4 × 34,8
Прыватная калекцыя, Швейцарыя MS 1 [1]
  «Пейзаж з Хрыстом і апосталамі на Тыверыядскім возеры[nl]»
(нідэрл.: Landschap met de verschijning van Christus aan het meer van Tiberias)
1553 Дрэва, алей
67 × 100
Прыватная калекцыя, Нью-Ёрк MS 2 [2]
  «Пакланенне вешчуноў[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding door de koningen)
каля 1556 Холст, тэмпера
124 × 169
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель MS 4 [3][4]
  «Прыпавесць пра сейбіта[nl]»
(нідэрл.: Landschap met de parabel van de zaaier)
1557 Дрэва, алей
73,7 × 102,9
Музей мастацтваў Цімкена[en], Сан-Дыега MS 5 [К 1][5]
  «П’яніцу запіхваюць у свінарнік[nl]»
(нідэрл.: Dronken man wordt in de varkensstal geduwd)
1557 Дрэва, алей
20 × 20
Прыватная калекцыя [К 2][6]
  «Хрыстос праганяе гандляроў з храму[d]»
(нідэрл.: Christus jaagt de geldwisselaars uit de tempel)
каля 1557 Дрэва, алей
128,5 × 181,5
Дзяржаўны музей мастацтваў, Капенгаген [К 3][9]
  «Марскі бой у гавані Неапаля[nl]»
(нідэрл.: Gezicht op de baai van Napels)
1558—1562 Дрэва, алей
42,2 × 71,2
Галерэя Дорыа-Памфілі, Рым MS 9 [К 4][10][11]
  «Дванаццаць прыказак[nl]»
(нідэрл.: Haec perhibent vitae gestu ridenda faceto / consilia et mores ingeniose notant)
1558 Дрэва, алей
75,4 × 98,4
Музей Маера ван дэн Берга[en], Антверпен [12][13]
  «Фламандскія прыказкі[nl]»
(нідэрл.: De Vlaamse spreekwoorden)
1559 Дрэва, алей
117,2 × 163,8
Карцінная галерэя, Берлін MS 6 [14][15]
  «Бітва карнавалу і посту[nl]»
(нідэрл.: De strijd tussen Carnaval en Vasten)
1559 Дрэва, алей
118 × 163,7
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 7 [16][17]
  «Гульні дзяцей[nl]»
(нідэрл.: Kinderspelen)
1560 Дрэва, алей
118 × 161
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 8 [18][19]
  «Самагубства Саўла[nl]»
(нідэрл.: De zelfmoord van Saul in de slag tegen de Filistijnen bij Gilboa)
1562 Дрэва, алей
33,5 × 55,5
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 10 [20][21]
  «Падзенне мяцежных ангелаў[nl]»
(нідэрл.: De aartsengel Michaël doodt de apocalyptische draak)
1562 Дрэва, алей
117 × 162
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель MS 12 [22][23]
  «Дзве малпы[nl]»
(нідэрл.: Twee apen met in de achtergrond een gezicht op Antwerpen)
1562 Дрэва, алей
19,9 × 23
Карцінная галерэя, Берлін MS 15 [24][25]
  «Звар’яцелая Грэта[nl]»
(нідэрл.: Dulle Griet)
каля 1562 Дрэва, алей
117,4 × 162
Музей Маера ван дэн Берга[en], Антверпен MS 13 [26][27]
  «Трыумф смерці»
(нідэрл.: De triomf van de Dood)
каля 1562 Дрэва, алей
117 × 162
Прада, Мадрыд MS 14 [28][29]
  «Вавілонская вежа»
(нідэрл.: De bouw van de toren van Babel)
1563 Дрэва, алей
114,4 × 155,5
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 16 [30][31]
  «На шляху ў Егіпет[nl]»
(нідэрл.: De vlucht naar Egypte)
1563 Дрэва, алей
37,1 × 55,6
Інстытут мастацтва Курта[en], Лондан MS 18 [32][33]
  «Пакланенне вешчуноў[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen)
1564 Дрэва, алей
112,1 × 83,9
Нацыянальная галерэя, Лондан MS 19 [34][35]
  «Шлях на Галгофу[nl]»
(нідэрл.: De kruisdraging)
1564 Дрэва, алей
124,3 × 170,6
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 20 [36][37]
  «Успенне Марыі[nl]»
(нідэрл.: De dood van Maria)
каля 1564 Дрэва, алей
67,7 × 85,3
Аптан-хаус[en], Уорыкшыр MS 21 [38]
  «Сенажаць[nl]»
(нідэрл.: De hooioogst)
1565 Дрэва, алей
114 × 158
Лабковіцкі палац[en], Прага MS 22 [39][40]
  «Жніво[nl]»
(нідэрл.: De korenoogst)
1565 Дрэва, алей
119 × 162
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк MS 23 [41][42]
  «Вяртанне статка[nl]»
(нідэрл.: Het terugdrijven van het vee)
1565 Дрэва, алей
117 × 159
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 24 [43][44]
  «Паляўнічыя на снезе»
(нідэрл.: Jagers in de sneeuw)
1565 Дрэва, алей
117 × 162
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 25 [45][46]
  «Пахмурны дзень[nl]»
(нідэрл.: De sombere dag)
1565 Дрэва, алей
118 × 163
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 26 [47][48]
  «Зімовы пейзаж з канькабежцамі і пасткай для птушак[nl]»
(нідэрл.: Winterlandschap met vogelknip)
1565 Дрэва, алей
37 × 55,5
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель MS 28 [49][50]
  «Хрыстос і жанчына, абвінавачаная ў пралюбадзействе[nl]»
(нідэрл.: Christus en de overspelige vrouw)
1565 Дошка, алей
24,1 × 34,4
Інстытут мастацтва Курта[en], Лондан MS 29 [51]
  «Вынішчэнне немаўлят[nl]»
(нідэрл.: De kindermoord te Bethlehem)
каля 1565—1567 Дрэва, алей
109 × 160
Віндзорскі замак, Віндзар MS 27 [52]
  «Перапіс у Віфлееме[nl]»
(нідэрл.: De volkstelling te Bethlehem)
1566 Дрэва, алей
115,5 × 163,5
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель MS 30 [53][54]
  «Пропаведзь святога Яна Хрысціцеля[nl]»
(нідэрл.: De prediking van Johannes de Doper)
1566 Дрэва, алей
95 × 160,5
Музей выяўленчых мастацтваў[en], Будапешт MS 31 [55]
  «Вясельны танец[nl]»
(нідэрл.: Dansende boeren op een bruiloftsfeest in de open lucht)
каля 1566 Дрэва, алей
119,4 × 157,5
Дэтройцкі інстытут мастацтваў[en], Дэтройт MS 32 [56]
  «Віно на свяце Святога Марціна»
(нідэрл.: De Wijn van het Sint-Maartensfeest)
1566—1567 Холст, тэмпера
148 × 270,5
Прада, Мадрыд
  «Пакланенне вешчуноў у зімовым пейзажы[nl]»
(нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen in de sneeuw)
1567 Дрэва, алей
35 × 55
Ам Ромерхольц[en], Вінтэртур MS 33 [57]
  «Навяртанне Паўла[nl]»
(нідэрл.: De bekering van Paulus op weg naar Damascus)
1567 Дрэва, алей
108,3 × 156,3
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 34 [58][59]
  «Краіна гультаёў[nl]»
(нідэрл.: Luilekkerland)
1567 Дрэва, алей
52 × 78
Старая пінакатэка, Мюнхен MS 37 [60]
  «Сялянскае вяселле[nl]»
(нідэрл.: Het bruiloftsfeest)
каля 1567 Дрэва, алей
114 × 164
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 35 [61][62]
  «Сялянскі танец[nl]»
(нідэрл.: De dorpskermis)
каля 1567 Дрэва, алей
114 × 164
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 36 [63][64]
  «Разбуральнік гнёздаў[nl]»
(нідэрл.: Een boer en een vogelnestdief)
1568 Дрэва, алей
59,3 × 68,3
Музей гісторыі мастацтваў, Вена MS 39 [65][66]
  «Мізантроп[nl]»
(нідэрл.: De trouweloosheid van de wereld)
1568 Холст, тэмпера
86 × 85
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, Неапаль MS 40 [67][68]
  «Калекі[nl]»
(нідэрл.: Kreupelen)
1568 Дрэва, алей
18,5 × 21,5
Луўр, Парыж MS 41 [69]
  «Прыпавесць пра сляпых»
(нідэрл.: De parabel van de blinden)
1568 Холст, тэмпера
86 × 156
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, Неапаль MS 42 [70]
  «Сарока на шыбеніцы»
(нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg)
1568 Дрэва, алей
45,9 × 50,8
Музей зямлі Гесэн[en], Дармштат MS 43 [71]
  «Тры салдаты[nl]»
(нідэрл.: Drie soldaten)
1568 Дрэва, алей
20,3 × 17,8
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк [72]
  «Вавілонская вежа»
(нідэрл.: De bouw van de toren van Babel)
каля 1568 Дрэва, алей
59,9 × 74,6
Музей Бойманса — ван Бёнінгена[en], Ротэрдам MS 17 [73][74]
  «Партрэт старой[nl]»
(нідэрл.: Hoofd van een boerin)
каля 1568 Дрэва, алей
22 × 18
Старая пінакатэка, Мюнхен MS 38 [75]
  «Рабаванне Рыма» ? Дрэва, алей
29 × 64
Прыватная калекцыя, Францыя [76][77]

Страчаныя карціны правіць

«Падзенне Ікара» правіць

Вядомы дзве версіі карціны: адна з іх знаходзіцца ў зборы Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі, іншая — у зборы Музея Ван Бюрэн[en]. Паміж двума карцінамі ёсць істотныя разыходжанні, але сусветную вядомасць атрымала палатно са збору Каралеўскага музея і ўсюды, дзе спецыяльна не агаворваецца іншае, гаворка ідзе менавіта пра яго. Сярод мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання аб тым, ці належыць гэты варыянт «Падзення Ікара» пэндзлю самога Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Прыхільнікі сапраўднасці карціны схіляюцца да таго, што карціна была напісана самім Брэйгелем на драўлянай аснове і пасля перанесена на палатно[78]. Аднак большасць экспертаў сыходзяцца на тым, што знакамітая карціна з’яўляецца копіяй невядомага паходжання з арыгінала, задуманага і выкананага Пітэрам Брэйгелем. На карысць гэтага меркавання кажуць, у прыватнасці, вынікі даследавання, праведзенага ў 2011 годзе бельгійскімі даследчыкамі Дамінікам Аларам і Крысцінай Кюры. Праведзеная імі інфрачырвоная рэфлектаграфія паказала, што пад пластом жывапісу знаходзіцца малюнак, які служыў дапаможным этапам у капіраванні арыгінала[79]. Тэхніка малюнка не мае нічога агульнага з тэхнікай самога Брэйгеля; больш за тое, малюнак выкананы гэтак няўмела, што гэта дазваляе адхіліць версіі аб аўтарстве Пітэра Брэйгеля Малодшага (які стварыў нямала копій палотнаў бацькі) або аднаго з вучняў Брэйгеля Старэйшага.

Карціна Назва Дата Тэхніка
Памер (см)
Калекцыя MS Спасылкі
  «Падзенне Ікара[en]»
(нідэрл.: De val van Icarus)
другая палова XVI ст. Холст, алей
73,5 × 112
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель MS 3 [80][81]
  другая палова XVI ст. Дрэва, алей
63 × 90
Музей Ван Бюрэн[en], Брусель [82][83]

Творы, якія раней прыпісваліся Пітэру Брэйгелю Старэйшаму правіць

Карціна Назва Дата Тэхніка
Памер (см)
Калекцыя Аўтар Спасылкі
  «Партрэт прыдворнага блазна Ганелы[fr]» каля 1445 Дрэва, алей
36 × 24
Музей гісторыі мастацтваў, Вена Жан Фуке [84]
  «Святы Якаў Вялікі і чараўнік Гермаген[fr]» каля 15501575 Дрэва, алей
62 × 41,5
Музей выяўленчага мастацтва Валансьена[en], Валансьен Паслядоўнік Іераніма Босха [85]
  «Спакушэнне святога Антонія[fr]» каля 15501575 Дрэва, алей
58 × 86
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон Паслядоўнік Пітэра Брэйгеля Старэйшага [86]
  «Пазяхальнік» канец XVI ст. Дрэва, алей
12,6 × 9,2
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель Пітэр Брэйгель Малодшы [87][88]
  «Вынішчэнне немаўлят» каля 1575—1600 Дрэва, алей
116 × 160
Музей гісторыі мастацтваў, Вена Магчыма, Пітэр Брэйгель Малодшы [К 5][89]
  «Віно на свяце Святога Марціна» каля 1575—1600 Холст, тэмпера
92,5 × 73,5
Музей гісторыі мастацтваў, Вена Пітэр Брэйгель Малодшы [К 6][90]
  «Падзенне Ікара[en]» каля 1600 Холст, алей
73,5 × 112
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель Аўтар невядомы [79][80][81]
  «Зімовы пейзаж з канькабежцамі і пасткай для птушак» 1601 Дрэва, алей
39 × 57
Музей гісторыі мастацтваў, Вена Магчыма, Пітэр Брэйгель Малодшы [91][92]
  «Шторм[fr]» каля 1610—1615 Дрэва, алей
71 × 97
Музей гісторыі мастацтваў, Вена Ёс дэ Момпер [93]

Гл. таксама правіць

Каментарыі правіць

  1. З-за шматлікіх рэстаўрацый дакладна вызначыць аўтара карціны складана, але яна традыцыйна прыпісваецца Пітэру Брэйгелю Старэйшаму[5].
  2. Карціна прыпісваецца Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, паколькі па стылі, тэхніцы, тэме і спосабе выканання яна падобная на яго больш познюю працу — «Дванаццаць прыказак[nl]»[6].
  3. Нідэрландскі інстытут гісторыі мастацтваў[en] лічыць дадзеную карціну несумненнай працай Пітэра Брэйгеля Старэйшага, аднак супрацоўнікі Дзяржаўнага музея мастацтваў у Капенгагене, музея мастацтваў Кадрыёрг, музеяў Глазга і шэрагу іншых арганізацый у 2010 годзе паставілі гэтую атрыбуцыю пад сумнеў. Паводле іх меркавання карціна належыць або Брэйгелю Старэйшаму, або Іераніму Босху[7][8].
  4. Аўтарам працы з’яўляецца Пітэр Брэйгель Старэйшы або адзін з яго паслядоўнікаў[10].
  5. Адна з копій карціны Брэйгеля Старэйшага[nl], якая доўгі час лічылася арыгіналам.
  6. Фрагмент копіі карціны Брэйгеля Старэйшага, які доўгі час лічыўся арыгіналам. У 2010 годзе спецыялісты музея Прада пацвердзілі аўтэнтычнасць і аўтарства карціны са свайго збору, а версія з Музей гісторыі мастацтваў у Вене была прызнана копіяй, зробленай сынам мастака.

Зноскі правіць

  1. mogelijk Pieter Bruegel (I) of trant/naar Pieter Bruegel (I) — Zeeslag in de Straat van Messina, tweede helft 16de eeuw (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 1 верасня 2021.
  2. Charles de Tolnay. An Unknown Early Panel by Pieter Bruegel the Elder(англ.) // The Burlington Magazine. — Burlington Magazine Publications Ltd., August 1955. — Vol. 97. — № 629. — P. 239—240.
  3. mogelijk naar Pieter Bruegel (I) — De aanbidding van de Wijzen, tweede helft 16de eeuw (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  4. De aanbidding der wijzen (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  5. а б toegeschreven aan Pieter Bruegel (I) — Landschap met de parabel van de zaaier (Mattheüs 13:3-9), 1557 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 30 жніўня 2021.
  6. а б toegeschreven aan Pieter Bruegel (I) — 'Wie een varken is moet in 't kot', 1557 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2019. Праверана 30 жніўня 2021.
  7. Christ Driving the Traders from the Temple (англ.). Сайт «Google Arts & Culture». Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  8. A Scientific Controversy (англ.). Сайт «Google Arts & Culture». Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  9. Pieter Bruegel (I) — Christus verdrijft de wisselaars uit de tempel, ca. 1557 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  10. а б Pieter Bruegel (I) of navolger van Pieter Bruegel (I) — Gezicht op de baai van Napels, jaren 1550 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 28 жніўня 2021.
  11. Battaglia nel porto di Napoli (італ.). Сайт Галерэі Дорыа-Памфілі. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  12. Pieter Bruegel (I) — Twaalf spreekwoorden, 1558 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 27 жніўня 2021.
  13. Museum Mayer van den Bergh Online Catalogue. Сайт Музея Маера ван дэн Берга[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  14. Pieter Bruegel (I) — De Vlaamse spreekwoorden, 1559 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  15. Die niederländischen Sprichwörter (ням.)(недаступная спасылка). Сайт Берлінскай карціннай галерэі. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  16. Pieter Bruegel (I) — De strijd tussen Carnaval en Vasten, 1559 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2019. Праверана 27 жніўня 2021.
  17. Kampf zwischen Fasching und Fasten (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  18. Pieter Bruegel (I) — Kinderspelen, 1560 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  19. Kinderspiele (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2021. Праверана 27 жніўня 2021.
  20. Pieter Bruegel (I) — De zelfmoord van Saul in de slag tegen de Filistijnen bij Gilboa (1 Samuel 31:4-6), 1562 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 28 жніўня 2021.
  21. Selbstmord Sauls (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  22. Pieter Bruegel (I) — De aartsengel Michaël doodt de apocalyptische draak (Openbaring van Johannes 12:7-9), 1562 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 28 жніўня 2021.
  23. De val van de opstandige engelen (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  24. Pieter Bruegel (I) — Twee apen met in de achtergrond een gezicht op Antwerpen, 1562 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  25. Zwei angekettete Affen (ням.)(недаступная спасылка). Сайт Берлінскай карціннай галерэі. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  26. Pieter Bruegel (I) — Dulle Griet, 1562 (?) gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 28 жніўня 2021.
  27. Museum Mayer van den Bergh Online Catalogue. Сайт Музея Маера ван дэн Берга[en]. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 28 жніўня 2021.
  28. Pieter Bruegel (I) — De triomf van de Dood, ca. 1562 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  29. El triunfo de la Muerte (ісп.). Сайт музея Прада. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  30. Pieter Bruegel (I) — De bouw van de toren van Babel (Genesis 11:3-5), 1563 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  31. Turmbau zu Babel (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  32. Pieter Bruegel (I) — De vlucht naar Egypte (Mattheus 2:13-15), 1563 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 28 жніўня 2021.
  33. Landscape with the Flight into Egypt (англ.). Сайт «Art and Architecture». Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  34. Pieter Bruegel (I) — De aanbidding van de Wijzen, 1564 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  35. The Adoration of the Kings (англ.). Сайт Лонданскай нацыянальнай галерэі. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  36. Pieter Bruegel (I) — De kruisdraging, 1564 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  37. Kreuztragung Christi (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  38. Pieter Bruegel (I) — De dood van Maria, ca. 1564 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 30 жніўня 2021.
  39. Pieter Bruegel (I) — De hooioogst (juni/juli), 1565 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  40. Lobkowiczké sbírky (чэшск.). Сайт Лабковіцкага палацу[en]. Праверана 1 верасня 2021.
  41. Pieter Bruegel (I) — De korenoogst (augustus/september), 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  42. The Harvesters (англ.). Сайт Метраполітэн-музея. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  43. Pieter Bruegel (I) — Het terugdrijven van het vee (oktober/november), 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  44. Heimkehr der Herde (Herbst) (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  45. Pieter Bruegel (I) — Jagers in de sneeuw (december/januari), 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 30 жніўня 2021.
  46. Jäger im Schnee (Winter) (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  47. Pieter Bruegel (I) — De sombere dag (februari/maart), 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  48. Düsterer Tag (Vorfrühling) (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  49. Pieter Bruegel (I) — Winterlandschap met vogelknip, 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  50. Winterlandschap met schaatsers en vogelknip (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
  51. Pieter Bruegel (I) — Christus en de overspelige vrouw, 1565 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  52. Pieter Bruegel (I) — De kindermoord te Bethlehem, ca. 1566 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  53. Pieter Bruegel (I) — De volkstelling te Bethlehem, 1566 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  54. De volkstelling te Bethlehem (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 1 верасня 2021.
  55. Pieter Bruegel (I) — De prediking van Johannes de Doper, 1566 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  56. Pieter Bruegel (I) — Dansende boeren op een bruiloftsfeest in de open lucht, 1566 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  57. Pieter Bruegel (I) — De aanbidding van de Wijzen in de sneeuw, 1563 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  58. Pieter Bruegel (I) — De bekering van Paulus op weg naar Damascus, 1567 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 30 жніўня 2021.
  59. Bekehrung Pauli (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  60. Pieter Bruegel (I) — Luilekkerland, 1567 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  61. Pieter Bruegel (I) — Het bruiloftsfeest, ca. 1567 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  62. Bauernhochzeit (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  63. Pieter Bruegel (I) — De dorpskermis, ca. 1567 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 28 жніўня 2021.
  64. Bauerntanz (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  65. Pieter Bruegel (I) — Een boer en een vogelnestdief, 1568 gedateeerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  66. Bauer und Vogeldieb (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  67. Pieter Bruegel (I) — De trouweloosheid van de wereld, 1568 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2019. Праверана 30 жніўня 2021.
  68. Misantropo (італ.). Сайт Нацыянальнага музея і галерэі Кападымонтэ. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2013.
  69. Pieter Bruegel (I) — Kreupelen, 1568 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  70. Pieter Bruegel (I) — De parabel van de blinden, 1568 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  71. Pieter Bruegel (I) — Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg, 1568 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2021. Праверана 30 жніўня 2021.
  72. Pieter Bruegel (I) — Drie soldaten, 1568 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  73. Pieter Bruegel (I) — De bouw van de toren van Babel (Genesis 11:3-5), ca. 1568 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2018. Праверана 28 жніўня 2021.
  74. De toren van Babel (гал.). Сайт Музея Бойманса — ван Бёнінгена[en]. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2021. Праверана 28 жніўня 2021.
  75. Pieter Bruegel (I) — Hoofd van een boerin, ca. 1568 (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 30 жніўня 2021.
  76. A panorama of the Sack of Rome by Pieter Bruegel the Elder (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 31 жніўня 2021.
  77. M. Destombes. A Panorama of the Sack of Rome by Pieter Bruegel the Elder(англ.) // Imago Mundi. — Imago Mundi, Ltd., 1959. — Vol. 14. — P. 64—73.
  78. P. Kockaert. La chute d’Icare au laboratoire // Nuances. — 2003. — № 31.
  79. а б Dominique Allart, Christina Currie. Trompeuses séductions. La Chute d’Icare des Musées royaux des Beaux-Arts de Belgique. — 2013.
  80. а б mogelijk naar Pieter Bruegel (I) — De val van Icarus, tweede helft 16de eeuw (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 11 красавіка 2022.
  81. а б De val van Icarus (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2021. Праверана 11 красавіка 2022.
  82. mogelijk naar Pieter Bruegel (I) — De val van Icarus, tweede helft 16de eeuw (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 красавіка 2022.
  83. Pieter Brueghel the Elder (late 16th century) — The fall of Icarus (англ.). Сайт Музея Ван Бюрэн[en]. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2022. Праверана 11 красавіка 2022.
  84. Der ferraresische Hofnarr Gonella (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  85. Catalogue du musée de peinture et sculpture de la ville de Valenciennes et du musée Bénezech. — Valenciennes: Prignet, 1860. — P. 6—7.
  86. The Temptation of Saint Anthony, c. 1550/1575 (англ.). Сайт Нацыянальнай галерэі мастацтва. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  87. Joost vander Auwera. «Art et finance en Europe: Nouvel éclairage porté sur les chefs-d'œuvre du xvie siècle» (exposition) à Bruxelles, Musées royaux des beaux-arts de Belgique, du 30 avril au 6 septembre 2009. — Bruxelles: MRBAB, 2009.
  88. De geeuwer (гал.). Сайт Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en]. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  89. Bethlehemitischer Kindermord (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 16 красавіка 2022.
  90. Fest des Hl. Martin (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 20 красавіка 2022.
  91. Pieter Brueghel (II) naar Pieter Bruegel (I) — Winterlandschap met vogelknip, 1601 gedateerd (гал.). Сайт Нідэрландскага інстытута гісторыі мастацтваў[en]. Праверана 3 мая 2022.
  92. Winterlandschaft mit Vogelfalle (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 3 мая 2022.
  93. Seesturm (ням.). Сайт Музея гісторыі мастацтваў. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 3 мая 2022.