Стараселле (возера)

Старасе́лле[2] — возера ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. На пойме ракі Прыпяць, за 26 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, прыкладна за 6 км на ўсход ад Нароўлі, за 3,5 км на захад ад вёскі Тульгавічы.

Стараселле
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 110,9[1] м
Даўжыня 3,18 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 7,83 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Стараселле (Беларусь)
Стараселле
Стараселле
Стараселле (Гомельская вобласць)
Стараселле
Стараселле
Map

Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 3,18 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 7,83 км. Возера старычнае. Катлавіна падзяляецца на 3 рукавы. Берагі высокія (да 1 м), парослыя хмызняком. Заходнія берагі возера забалочаныя.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, лінь, краснапёрка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты М-35-12. Стан мясцовасці на 1986 год. Выданне 1989 года. (руск.)
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць