Старая моліцца — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (18331900), напісаная ў 1857 годзе[1]. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[2][3].

Апалінарый Гараўскі
Старая моліцца. 1857
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Апісанне правіць

Карціна была напісана ў 1857 годзе і карысталася вялікім поспехам на выстаўках у Расіі і за мяжой. Пра яе пісалі ў перыядычным друку. У 1870-я гады гады мастак паўторна напісаў гэту карціну для экспазіцыі выставак у Парыжы і Бруселі. У 1801 г. за гэту карціну і шэраг эцюдаў Апалінарыю Гараўскаму было нададзена званне акадэміка[1].

Карціну вельмі высока ацаніў І. Я. Рэпін, адзначыўшы, што твар старой напісаны «з порамі на скуры»[4][1].

Апісанне правіць

Каб спыніць увагу на твары і руках партрэтаванай, мастак паказвае пажылую беларускую жанчыну буйным планам. Погляд яе звернуты да неба, вусны шэпчуць словы малітвы. Рукі, што бачылі на сваім вяку ўсялякую работу, складзены на грудзях. Па твары адбітак пакоры і ціхмянасці. Бяспраўе і галеча паклалі адбітак на ўсю істоту гэтай жанчыны. Яна, ціхая, нясмелая, забітая, са словамі надзеі звяртаецца да бога, у якога шчыра верыць[1].

Па сіле тыпізацыі, глыбіні сацыяльнай характарыстыкі гэта адзін з лепшых твораў жывапісца, ён у многім сугучны лепшым творам рускага рэалістычнага жывапісу другой паловы XIX ст.[1]

Зноскі

  1. а б в г д Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 213
  2. Горавский А.Г. – Молящаяся старуха. 1860-е(недаступная спасылка)
  3. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky / склад. Н. М. Усава. ― Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.
  4. Орлова, М.А. Искусство Советской Белоруссии / М.А. Орлова; под ред. П.Н. Гавриленко. – М.: издательство Академии художеств СССР, 1960. – 325 с.: ил.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 213