Старуха (возера, Нараўлянскі раён)

Старуха — возера ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на правабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Нароўля, каля вёскі Канатоп.

Старуха
Морфаметрыя
Даўжыня 3,07 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,42 км²
Даўжыня берагавой лініі 7,3 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Старуха (Беларусь)
Старуха
Старуха
Старуха (Гомельская вобласць)
Старуха
Старуха
Map

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 3,07 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Катлавіна возера з’яўляецца часткай старарэчча Прыпяці, серпападобнай формы, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2 м. Пратокамі злучана з возерам Бярозавы Старык і ракой Прыпяць.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, уюн звычайны, акунь, судак і іншыя віды рыб[1]. Расце вадзяны арэх плывучы, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць