Вялікі Стары Шклоў

вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Стары Шклоў)

Вялі́кі Стары́ Шклоў[1] (трансліт.: Vialiki Stary Škloŭ, руск.: Великий Старый Шклов) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.

Вёска
Вялікі Стары Шклоў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258828026
Вялікі Стары Шклоў на карце Беларусі ±
Вялікі Стары Шклоў (Беларусь)
Вялікі Стары Шклоў
Вялікі Стары Шклоў (Магілёўская вобласць)
Вялікі Стары Шклоў

ГеаграфіяПравіць

Размешчана за 4 км на захад ад Шклова, 44 км ад Магілёва, З км ад чыгуначнай станцыі Шклоў на лініі МагілёўОрша. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску цячэ р. Серабранка (прыток р. Дняпро), на якой утвораны вадаём. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы ШклоўКруглае.

ГісторыяПравіць

У крынінах і літаратуры Шклоў вядомы пад назвамі Стары Шклоў, «места Шклоўскае» і Новы Шклоў. Першая назва суадносіцца са старажытных гарадзішчам каля в. Стары Шклоў, размешчаным на левым беразе р. Серабранка (Шклавянка). Гэтае ўмацаванае паселішча вывучалі Г. В. Штыхаў (1964), В. М. Ляўко (1979, 2003), І. А. Марзалюк (20082010). Устаноўлена, што у якасці цэнтра акругі (пагоста, крэпасці, маёнтка) яно існавала ў X — 1-й палове XVI ст.[2]

Упершыню ўпамінаецца ў 1535 годзе, калі Шклоў быў спалены рускім ваяводам B. Шуйскім[3]. У 1561 годзе І. Хадкевіч атрымаўтытул «графа на Быхаве і Шклове»[2]. У 1563 і 1580 гг. зноў разбураны рускімі войскамі[3]. У 1570-х г. цэнтру графства Шклову нададзена магдэбургскае права і з гэтага часу за ім замацавана назва «места Шклоўскае»[2]. У 1563 годзе Я. Хадкевіч пабудаваў палац і кальвінскі збор, а ў 1619 годзе А. Хадкевіч заснаваў дамініканскі кляштар з вялікай бібліятэкай. Стары Шклоў згадваецца ў 1643 як сяло з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У 1654 годзе князь Трубяцкой атрымаў каля вёскі перамогу над гетманам Янушам Радзівілам, 23 верасня 1654 года рускія авалодалі Шкловам. У 1661 годзе заснаване шклоўскае праваслаўнае брацтва[3].

У 1668 годзе Шклоў спустошаны вялікім пажарам, пасля якога большая частка жыхароў перасялілася на правы бераг р. Дняпро[3], на месца, якое цяпер займае в. Рыжкавічы. Недакладныя звесткі пісьмовых крыніц аб ваенных падзеях, гарадскіх пажарах, пераносе паселішча на новае месца спрыялі таму, што «места Шклоўскае» 2-й паловы XVI — 1-й пал. XVIII ст. атаясамлівалі як са Старым, так і з Новым Шкловам (сучасны райцэнтр)[2].

У 1695 годзе ў Старым Шклове 29 двароў. У 1771 годзе цэнтр войтаўства[3].

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. З 1777 года валоданне генерала C. Г. Зорыча.

У 1785 годзе драўляныя гаспадарскі дом і царква. У 1874 годзе адкрыта земская школа. Паводле перапісу 1897 года ў Шклоўскай воласці Магілёўскага павета.

У 1897 годзе дзейнічалі млын, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, 2 царквы, раз у год праводзіўся кірмаш.

Найноўшы часПравіць

На пачатку XX ст. існавалі сяло, мястэчка і сядзіба, у якой дзейнічаў млын. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені (у 1925 годзе 99 вучняў). З 20 жніўня 1924 года ў Шклоўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1924 годзе адкрыта хата-чытальня. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1991 годзе ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Зароўцы). Дзейнічалі пачатковая школа, клуб, аўтаматычная тэлефонная станцыя. З 2007 года вёска ў складзе ЗАТ «Шклоўскі аграсервіс».

ПланіроўкаПравіць

Планіровачна складаецца з захаду крывалінейных вуліц (дзве на захад ад вадаёма, адна на поўнач), арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На поўначы гаспадарчы сектар.

НасельніцтваПравіць

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бальшы́ Стары́ Шклоў, Стары́ Шклоў
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Шклоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. Т. 2: Л—Я — 464 с. — С. 418—419. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Вялікі Стары Шклоў // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  4. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 104v.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць