Стаўбунка

рака ў Беларусі

Стаўбу́нка[1] — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Стаўбунка
Характарыстыка
Даўжыня 22 км
Басейн 192 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Стаўбунка ў Бранскай вобласці
 • Каардынаты 52°53′32″ пн. ш. 31°35′17″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Жалезнікі Веткаўскага раёна
 • Каардынаты 52°46′12,40″ пн. ш. 31°20′57,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіны
Рэгіёны Бранская вобласць, Гомельская вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 22 км, 19 км з іх на тэрыторыі Веткаўскага раёна[2]. Плошча вадазбору 192 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Пачынаецца на паўночнай ускраіне былой вёскі Стаўбунка ў Бранскай вобласці, вусце каля вёскі Жалезнікі Веткаўскага раёна. Рэчышча на працягу 17,3 км (ад мяжы з Расіяй да аграгарадка Стаўбун Веткаўскага раёна) каналізаванае. Асноўны прыток — рака Гнеў (злева).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Стаўбу́нка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 177. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 20. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі

правіць