Страчок
Страчо́к[1][2], Глузд[3] (Gyromitra) — род сумчатых грыбоў сямейства Дысцынавыя (Discinaceae).
Страчок | |||||||||||||||||||
Страчок асенні (Gyromitra infula) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Gyromitra Fr. 1849 | |||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовыя целы (апатэцыі) шапкавыя. Шапка няправільна-акруглая, звіліста-маршчакаватая (у смарчка асенняга — лопасцева-седлападобная), з глыбокімі складкамі, у выглядзе камячка змятага аксаміту, каштанава-карычневая, часта з прырослым да ножкі краем, пустая. Ножка звычайна кароткая, няправільных абрысаў, пустая, крохкая, белая, часам з фіялетавым адценнем. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з дзвюма кроплямі алею на канцах.
Пашырэнне і экалогія
правіцьПашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, у т. л. на тэрыторыі Беларусі. Сапратрофы. Растуць пераважна на пясчанай глебе ў хваёвых лясах.
Віды
правіцьАдрозніваюцца 3 віды; страчок гіганцкі (Gyromitra gigas) і страчок звычайны (Gyromitra esculenta) — вясеннія грыбы, страчок асенні (Gyromitra infula) пладаносіць увосень.
Спажыванне
правіцьУмоўна ядомыя грыбы, спажываюцца сушаныя. Часта іх блытаюць з ядомымі смаржкамі (Morchella spp.).
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
Літаратура
правіць- Сяржаніна Г. І. Страчок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Страчок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 204. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 44. — 192 с. — 60 000 экз.