Субарктычны пояс

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Субаркты́чны по́яс[1], субарктыка[1] — прыродны геаграфічны пояс ў Паўночным паўшар’і, які мяжуе з арктычным поясам (Арктыкай) на поўначы і ўмераным поясам на поўдні. Ляжыць прыкладна паміж 50 ° і 70 ° паўночнай шыраты.

На Калымскім нагор’і. Магаданская вобласць Расіі

Характарызуецца субарктычным кліматам з доўгай халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені ад -5 да - 40 °C, у ліпені 2—12 °C. Ападкаў выпадае 300—500 мм за год. Снегавае покрыва трымаецца каля 8 месяцаў. Характэрны высокая вільготнасць паветра, вялікая воблачнасць і моцныя вятры, вечная мерзлата і моцная забалочанасць.

Вегетацыйны перыяд доўжыцца 2—3 месяцы. У паўночнай часты пояса тундра, у паўднёвай - лесатундра.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць