Сядзіба Ленскіх (Сула)

(Пасля перасылкі з Сула (сядзіба))

Сядзіба Ленскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў в. Сула Стаўбцоўскага раёна.

Славутасць
Сядзіба Ленскіх
Сядзібны домpx
53°44′29,52″ пн. ш. 26°52′36,68″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сула
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва канец XVIII — пачатак XX стагоддзя
Асноўныя даты
2010-я — адноўлены сядзібны дом на старым месцы — '
Будынкі
Сядзібны дом • капліца-пахавальня (руіны) • кузня • вазоўня • амбар • бровар (руіны) • дом эканома • лядоўня • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000625шыфр 613Г000625
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Юзаф Брант. «Партрэт Зянона Ленскага»
 
Зянон Ленскі. «Партрэт Эльжбеты Васілеўскай з роду Ленскіх»

Асабняк быў пабудаваны Паўлам Ленскім у пачатку XIX стагоддзя.

Маёнтак у Суле быў апісаны ў 2-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на колішніх крэсах Рэчы Паспалітай  (руск.)» Рамана Афтаназы[1].

Паводле Рыжскай дамовы 1921 года мяжа паміж Польшчай і Расіяй прайшла па галоўнай алеі вялізнага стагадовага парка ў Сядзібе Ленскіх[2].

Апошняй уладальніцай сядзібы стала родная сястра вядомага мастака Зянона Ленскага Эльжбета. Калі маёнтак быў узарваны салдатамі ў 1939 годзе, гаспадарыні далі прытулак жыхары Сулы, у якой яна пражыла да сваёй смерці ў 1951 годзе.

Рэшткі сядзібы занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У 2006—2012 годзе была праведзена рэстаўрацыя сядзібы, адбудаваны на старым месцы сядзібны дом, адрамантаваны гаспадарчыя будынкі. Цяпер пры маёнтку працуе парк інтэрактыўнай гісторыі, прымаюць турыстаў.

Архітэктура

правіць
 
Кузня

Цэнтрам сядзібы з’яўляўся класічны аднапавярховы асабняк. Прамавугольны будынак быў крыты плоскім гонтавым вальмавым дахам. Дом упрыгожваў моцна выступаючы цэнтральны порцік з чатырма дарычнымі калонамі, якія былі апорай для трохкутнага франтону з вялікім паўкруглым акном. Порцік служыў пад’ездам для экіпажаў. З садовага боку існаваў практычна ідэнтычны порцік з тэрасамі і каменнымі лесвіцамі. На бакавых сценах дома знаходзіліся дзве маленькія веранды, таксама з калонамі.

Дом быў акружаны пейзажным паркам плошчай каля 5 га. У яго глыбіні, на ўзгорку стаяла капліца ў форме ратонды, з сямейнымі магіламі (адрэстаўраваная ў 2013 годзе)[3][4]. За домам тэрыторыя саду даволі крута спускалася да ракі і найблізкага става[1].

Пасля сядзібы засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы (флігель, кузня, стайні, вазоўня, амбар, кароўнік, лядоўня  (руск.), піваварны завод, аранжарэя, дом эканома). Частка з іх была разабрана (напрыклад, адзін з флігеляў у 1992 годзе[5]), некаторыя амаль у руінах, але некаторыя адбудоўваюць. Захаваліся рэшткі парку[3], аднак апошняе вялікае старое дрэва ўпала ў 1970 годзе[5].

Зноскі

  1. а б Suła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X.
  2. Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі
  3. а б Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Radzima.org
  4. Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  5. а б Сула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.

Літаратура

правіць
  • Suła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X

Спасылкі

правіць