Супрасльскі рукапіс
Су́прасльскі ко́дэкс (польск.: Kodeks supraski, славенск.: Supraseljski kodeks), Супрасльскі рукапіс, Супрасльскі зборнік, Супрасльская мінея — помнік раннеславянскай літаратуры XI стагоддзя, найвялікшы стараславянскі кананічны рукапіс, які захаваўся да нашых дзён. Мае памеры 33 × 25 × 5 см.
| ||
Супрасльскі кодэкс. XI стагоддзе | ||
Матэрыял | пергамент | |
---|---|---|
Памеры | 33 × 25 см | |
Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Славеніі Расійская нацыянальная бібліятэка |
||
(інв. Rps BOZ 201) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2007 годзе ЮНЕСКА ўключыла рукапіс у спіс «Памяць свету»[1].
Апісанне
правіцьКодэкс змяшчае мінею на сакавік, якая перасякаецца з рухомым цыклам Пасхі. Таксама прыведзеныя 24 жыцці святых, 23 гаміліі і адна малітва, большасць з якіх напісаны або прыпісваюцца Іаану Златавусту.
Апублікаванне
правіць284-старонкавы (або 285) кодэкс быў знойдзены ў 1823 канонікам Міхалам Баброўскім ва ўніяцкім базылянскім манастыры ў Супраслі (адсюль і назва рукапісу).
Баброўскі ў 1838—1839 адаслаў рукапіс дзвюма часткамі славенскаму філолагу Ернею Копітару, каб той апублікаваў яго. Першая частка (118 аркушаў) па Копітаравай смерці разам з іншымі рукапісамі трапіла ў школьную бібліятэку і цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы ў Любляне.
Другую частку (151 аркуш), якая была адаслана назад, найбольш імаверна набыў вядомы калекцыянер Уладзіслаў Трэмбіцкі[2]. У 1869 годзе кнігазбор ад яго нашчадкаў выкупіў Канстанцін Замойскі для сваёй прыватнай бібліятэкі ў Варшаве. У лістападзе 1939 нацысты вывезлі рукапіс у Берлін, аднак дзякуючы намаганням польскіх бібліятэкараў, а таксама нацысцкага губернатара Ганса Франка ў 1941 ён быў вернуты і захоўваўся ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Пасля падаўлення Варшаўскага паўстання рукапіс знік ізноў і лічыўся страчаным у пажары Блакітнага палаца Замойскіх[2]. Але ў 1967 годзе гэта частка ўсплыла ў ЗША і ў 1968 годзе вернута ў Польшчу, дзе дагэтуль захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
Невядомыя акалічнасці, пры якіх 16 са 167 адасланых Баброўскаму аркушаў сталі ўласнасцю памешчыка Стральбіцкага. У 1856 годзе гэта частка выкуплена акадэмікам Афанасіем Бычковым для Публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, дзе захоўваецца да цяперашняга часу.
Кодэкс публікаваўся Франам Міклашычам (Вена, 1851), Сяргеем Севяранавым (Suprasalьskaja rukopisь, Санкт-Пецярбург, 1904) і Ёрданам Заімавым з Марыа Капальдам (Сафія, 1982—1983).
Вывучэнне
правіцьСупрасльскі кодэкс — самая ранняя і найістотнейшая крыніца па даследаванню славянскіх моў і азбук.
260-ы аркуш рукапісу змяшчае запіс г(оспадз)і памілуй рэтыка амінь. Некаторыя эксперты лічаць, што гэта імя перапісчыка, і што тэкст быў скапіраваны з некалькіх крыніц. Даследаванні паказваюць, што прынамсі адна з крыніц магла быць глагалічнай (для Епіфанавай «Гаміліі на пахаванне»).
Вымаўленне літары «ъ», рэдкія эпэнтэзы, замена ъ на ь перад цвёрдымі ч, ж, ш і некаторыя іншыя лінгвістычныя прыкметы паказваюць на балгарскае паходжанне. Акрамя стараславянскага пачатковага спалучэння ра (з *or), у помніку сустракаецца і спалучэнне ро, што, відавочна, паказвае на заходнеславянскую моўную асаблівасць: рабъ і робъ, развѣ і розвѣ, равьнъ і ровьнъ.
Зноскі
- ↑ Codex Suprasliensis – Mineia četia, Mart (The Supraśl Codex – Menology, March) (англ.). UNESCO (20 снежня 2010).
- ↑ а б Andrzej Kaszlej.. Codex Suprasliensis, 11th century . Pamięć Polski/ Memory of Poland/ Mémoire de la Pologne. Polish National Commission for UNESCO (9 чэрвеня 2012).(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Чамярыцкі В. Супрасльскія рукапісы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 645. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Чамярыцкі В. А. Су́прасльскі ру́капіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 275. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Stjepan Damjanović. Slovo iskona. — Zagreb: Matica hrvatska, 2004. — ISBN 953-150-567-5.
- Заимов, Й., М. Капалдо. Супрасълски или Ретков сборник. — София, 1982. — Т. 1. — 564 с.
- Заимов, Й., М. Капалдо. Супрасълски или Ретков сборник. — София, 1983. — Т. 2. — 602 с.
- Marguiles A. Der Altkirchenslavische Codex Suprasliensis. — Heidelberg, 1927.
- Alexander Schenker. The Dawn of Slavic: An Introduction to Slavic Philology. — New Haven: Yale University Press, 1995. — ISBN 0-30005-846-2.
Спасылкі
правіцьСупрасльскі рукапіс на Вікісховішчы |
- Супрасльскі кодэкс, транслітараваны ў 7-бітны ASCII Архівавана 1 студзеня 2009., у Corpus Cyrillo-Methodianum Helsingiense
- Супрасльскі кодэкс на старонцы праекту TITUS
- Супрасльскі кодэкс на dLib.si