Сферычныя функцыі

Сферы́чныя фу́нкцыі[1][2], шаравыя функцыі[2], сферычныя гармонікі[3] — спецыяльныя функцыі, якія выкарыстоўваюцца пры вывучэнні фізічных з’яў у прасторавых абласцях, абмежаваных сферычнымі паверхнямі, і для вырашэння фізічных задач, якія валодаюць сферычнай сіметрыяй.

Сферычныя функцыі з’яўляюцца рашэннямі дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое атрымліваецца пры раздзяленні пераменных ва ўраўненні Лапласа ў сферычных каардынатах. Уведзены ў канцы XVIII староддзя[3] А. Лежандрам і П. Лапласам.

Сферычныя функцыі маюць вялікае значэнне ў тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных і тэарэтычнай фізіцы (у прыватнасці ў задачах разліку электронных арбіталей у атаме, гравітацыйнага поля геоіда, магнітнага поля планет і інтэнсіўнасці рэліктавага выпраменьвання), у тэорыі патэнцыялу ў матэматычнай фізіцы і механіцы.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць