Сядзіба Абуховічаў (Вялікія Круговічы)
Сядзіба Абуховічаў — колішні сядзібна-паркавы комплекс у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна.
Славутасць | |
Сядзіба Абуховічаў | |
---|---|
52°46′36″ пн. ш. 26°37′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Дата скасавання | 1950-я |
Гісторыя
правіцьКолішняя сядзіба роду Абуховічаў. Род Абуховічаў з’яўляўся адным з самых найстарэйшых на Беларусі, існаваў амаль шэсць стагоддзяў. У канцы XVI ст. шырока распаўсюдзіўся на Беларусі, меў шмат маёнткаў, у т.л. Сваятычы, Круговічы, Ліпу (Міншчына), Ясянец і інш.
Палац быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчалася сельская бібліятэка, якая ў сярэдзіне 1950-х гадоў поўнасцю згарэла.
Сядзібна-паркавы ансамбль уключаў палац, парк, свіран, млын, сыраварню, лесапілку і інш. гаспадарчыя аб’екты.
Архітэктура
правіцьПалац уяўляў сабой аднапавярховы драўляны прамавугольны ў плане будынак, з гладкім чатырохсхільным дахам, накрытым гонтай. Галоўны фасад палаца быў вылучаны невялікім ганкам на чатырох драўляных слупах.
Да палаца вяла доўгая таполевая алея (не захавалася). Цэнтральнае месца ў ансамблі займаюць 3 сажалкі, размешчаныя на адной лініі ўздоўж уязной алеі.
Адначасова з закладкай палаца пачаў фарміравацца новы парк на месцы старога, плошчай каля 5 га. Маляўнічасць парку надае шэраг дубоў, узрост якіх дасягае 400 і больш гадоў. Акрамя дубоў у парку растуць таполі, грабы, клёны, вязы, каштаны і інш. Кампазіцыя парку моцна парушана індывідуальнымі забудовамі.
Захаваўся будынак мураванай каталіцкай капліцы (XVIII ст.), якая знаходзіцца ў крайне занядбаным стане, значна перабудавана, зменена форма даху, закладзены вокны. Капліца ў плане мае форму прамавугольніка, вялікі склеп, двухсхільны дах.
Літаратура
правіць- Вялікія Круговічы // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 96. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзіба Абуховічаў (Вялікія Круговічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)