Сядзіба Ленскіх (Сула)
Сядзіба Ленскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў в. Сула Стаўбцоўскага раёна.
Славутасць | |
Сядзіба Ленскіх | |
---|---|
53°44′29,52″ пн. ш. 26°52′36,68″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сула |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | канец XVIII — пачатак XX стагоддзя |
Асноўныя даты | |
2010-я — адноўлены сядзібны дом на старым месцы — ' |
|
Будынкі | |
Сядзібны дом • капліца-пахавальня (руіны) • кузня • вазоўня • амбар • бровар (руіны) • дом эканома • лядоўня • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000625 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАсабняк быў пабудаваны Паўлам Ленскім у пачатку XIX стагоддзя.
Маёнтак у Суле быў апісаны ў 2-м томе «Гісторыі рэзідэнцый на колішніх крэсах Рэчы Паспалітай » Рамана Афтаназы[1].
Паводле Рыжскай дамовы 1921 года мяжа паміж Польшчай і Расіяй прайшла па галоўнай алеі вялізнага стагадовага парка ў Сядзібе Ленскіх[2].
Апошняй уладальніцай сядзібы стала родная сястра вядомага мастака Зянона Ленскага Эльжбета. Калі маёнтак быў узарваны салдатамі ў 1939 годзе, гаспадарыні далі прытулак жыхары Сулы, у якой яна пражыла да сваёй смерці ў 1951 годзе.
Рэшткі сядзібы занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У 2006—2012 годзе была праведзена рэстаўрацыя сядзібы, адбудаваны на старым месцы сядзібны дом, адрамантаваны гаспадарчыя будынкі. Цяпер пры маёнтку працуе парк інтэрактыўнай гісторыі, прымаюць турыстаў.
Архітэктура
правіцьЦэнтрам сядзібы з’яўляўся класічны аднапавярховы асабняк. Прамавугольны будынак быў крыты плоскім гонтавым вальмавым дахам. Дом упрыгожваў моцна выступаючы цэнтральны порцік з чатырма дарычнымі калонамі, якія былі апорай для трохкутнага франтону з вялікім паўкруглым акном. Порцік служыў пад’ездам для экіпажаў. З садовага боку існаваў практычна ідэнтычны порцік з тэрасамі і каменнымі лесвіцамі. На бакавых сценах дома знаходзіліся дзве маленькія веранды, таксама з калонамі.
Дом быў акружаны пейзажным паркам плошчай каля 5 га. У яго глыбіні, на ўзгорку стаяла капліца ў форме ратонды, з сямейнымі магіламі (адрэстаўраваная ў 2013 годзе)[3][4]. За домам тэрыторыя саду даволі крута спускалася да ракі і найблізкага става[1].
Пасля сядзібы засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы (флігель, кузня, стайні, вазоўня, амбар, кароўнік, лядоўня , піваварны завод, аранжарэя, дом эканома). Частка з іх была разабрана (напрыклад, адзін з флігеляў у 1992 годзе[5]), некаторыя амаль у руінах, але некаторыя адбудоўваюць. Захаваліся рэшткі парку[3], аднак апошняе вялікае старое дрэва ўпала ў 1970 годзе[5].
Зноскі
- ↑ а б Suła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X.
- ↑ Надзея Усава. Вяртанне імя. Зянон Ленскі
- ↑ а б Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Radzima.org
- ↑ Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ а б Сула, усадьба Ленских // Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 164—167. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
Літаратура
правіць- Suła. W: Roman Aftanazy: Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 362—363. ISBN 83-04-03784-X
Спасылкі
правіцьСядзіба Ленскіх (Сула) на Вікісховішчы |
- Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Radzima.org
- Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сядзіба Ленскіх (Сула) на сайце «Архіварта»