Сялянская ніва

газета
(Пасля перасылкі з Сялянская Ніва)

«Сяля́нская ні́ва»[1][2] — грамадска-палітычная, літаратурная і гаспадарчая газета Беларускага сялянскага саюза. Выдавалася з 6 снежня 1925 да 7 ліпеня 1930 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Выдавец Ф. Ярэміч.

«Сялянская ніва»
Тып газета
Выдавец Фабіян Ярэміч
Заснавана 6 снежня 1925
Спыненне публікацый 7 ліпеня 1930
Палітычная прыналежнасць Беларускі сялянскі саюз
Мова беларуская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Проціпастаўляла сацыяльна-палітычныя і нацыянальныя інтарэсы заходнебеларускага сялянства «нацыянальначужому» гораду, культывавала беларускія сялянскія традыцыі. Адстойвала сваю тактыку барацьбы за нацыянальную незалежнасць. Друкавала вершы М. Васілька, М. Краўцова, Г. Леўчыка, Улад-Ініцкага (У. Паўлюкоўскага), Ф. Грышкевіча, Я. Башкіра (І. Пачопкі), П. Крэня, С. Пеюна (Новік-Пеюна), П. Сакола (Масальскага), Я. Нарцызава (Драздовіча), апавяданні А. Васілеўскага, С. Грынкевіча. Змясціла агляд творчасці Я. Купалы, зроблены Я. Светазарам (Краўцовым), рэцэнзію на зборнік паэзіі У. Жылкі «На ростані», літаратурна-гістарычную нататку пра Эмілію Плятэр, фальклорна-этнаграфічныя артыкулы М. Вяршыніна, М. Пецюкевіча, перадрук паэмы Я.Коласа «Сымон-музыка», пераклады з Гі дэ Мапасана, А. Дадэ, Э. Заля. Выйшлі 199 нумароў, асобныя канфіскаваны цэнзурай.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць