Сяргей Аляксандравіч Волкаў

беларускі футбаліст

Сяргей Волкаў (нар. 27 студзеня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Футбол
Сяргей Волкаў
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Волкаў
Нарадзіўся 27 студзеня 1999(1999-01-27)[1][2] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см[3]
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2020 Беларусь Віцебск 45 (3)
2017   Беларусь Орша 5 (0)
2021— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2020 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец полацкай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[4], дзе да канца сезона згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск».

У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2019 трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе.

У сезоне 2020 стаў адным з асноўных ігракоў віцебскага клуба. У ліпені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў трывала прыцягвацца да моладзевай зборнай.

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Віцебск   22 6
2017 (1) дубль Віцебск   7 1
2017 (2) Д2 Орша   5 0
2018 Д1 Віцебск   2 0
2019 Д1 Віцебск   17 1
2020 Д1 Віцебск   26 2

Зноскі

СпасылкіПравіць