Сяргей Анатолевіч Сасноўскі

Сяргей Сасноўскі (нар. 14 жніўня 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011).

Футбол
Сяргей Сасноўскі
SosnovskySerg.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Анатолевіч Сасноўскі
Мянушка Сасна
Нарадзіўся 14 жніўня 1981(1981-08-14)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Беларусь Трактар (Мінск) 39 (2)
2002—2004 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 57 (1)
2005 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 25 (2)
2006—2007 Беларусь Нёман (Гродна) 49 (2)
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 72 (3)
2011—2012 Расія Том (Томск) 22 (0)
2013 Беларусь Мінск 30 (2)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2015—2016 Беларусь Нёман (Гродна) 44 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь 17 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2012
Commons-logo.svg Сяргей Анатолевіч Сасноўскі на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў мінскім «Трактары», пазней выступаў у МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмане».

У 2008—2010 гадах гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. 27 жніўня 2009 года ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім «Літэксам» забіў два галы, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першым матчы з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.

У пачатку 2011 года стаў іграком расійскага клуба «Том». Большую частку 2012 года прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск» і стаў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012/13 (у фінале забіў гол, а пасля атрымаў пашкоджанне, але застаўся на полі з перавязанай галавой).

У снежні 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сезона (29 сакавіка з «Нафтанам»), пасля чаго атрымаў траўму, з-за якой прапусціў увесь сезон 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года апынуўся ў гродзенскім «Нёмане», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У сакавіку 2015 года быў абраны капітанам каманды[6] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гродзенцаў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У другой палове сезонп 2016, калі галоўным трэнерам гродзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. У снежні 2016 года стала вядома, што Сасноўскі пакідае «Нёман»[8].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Іслач»[9], аднак клуб перад самым пачаткам сезона адмовіўся ад падпісання абаронцы, і той завяршыў кар’еру.

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[10].

МіжнароднаяПравіць

У 2003 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

1 красавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Казахстана. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць