Сяргей Данілавіч Сказкін

гісторык

Сяргей Данілавіч Ска́зкін[3] (руск.: Сергей Данилович Сказкин; 19 кастрычніка 1890 — 14 красавіка 1973) — рускі і савецкі гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук (1936), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), акадэмік Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1947), Акадэміі педагагічных навук СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1970).

Сяргей Данілавіч Сказкін
руск.: Сергей Данилович Сказкин
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1890(1890-10-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1973(1973-04-14)[2][1] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, медыявіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя і медыявістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1935) і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] (1958)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Robert Wipper[d], Дзмітрый Майсеевіч Петрушэўскі[d] і Aleksandr Savin[d]
Вядомыя вучні Nataliya Basovskaya[d], Sarra Zhitomirskaya[d], Nina Khachaturyan[d] і Aleksandr Chistozvonov[d]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d][1]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Новачаркаск. У 1908 годзе скончыў Данскі Імператара Аляксандра III кадэцкі корпус[4] і ў 1909 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1915 годзе і быў пакінуты на кафедры ўсеагульнай гісторыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1916 года выкладаў гісторыю ў жаночай гімназіі ў Маскве, у 1919—1922 гадах — у працоўнай школе № 96. У 1920—1923 гадах С. Д. Сказкін быў звышштатным выкладчыкам факультэта грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1923—1927 і 1929—1931 гадах дацэнт Педагагічнага інстытута ў горадзе Цвер, у 1924—1929 гадах — дацэнт кафедры новай гісторыі Захаду[5] этналагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[4]. У 1932—1934 гадах С. Д. Сказкін не працаваў па стану здароўя[4]. У 1935—1941 гадах ён займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута, у 1935—1950 гадах выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). У 1935—1972 гадах прафесар, з 1949 года — загадчык кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1937—1962 гадах С. Д. Сказкін займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР (у 1946—1951 гадах — намеснік дырэктара інстытута)[4]. У 1945—1960 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС[4].

Памёр С. Д. Сказкін 14 красавіка 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Асноўныя працы С. Д. Сказкіна па праблемах гісторыі сярэдніх вякоў (аграрныя адносіны, гісторыя сялянства ў Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі XVI—XVIII стагоддзяў.; ерэтычныя рухі; абсалютызм; Адраджэнне), па новай гісторыі заходнееўрапейскіх краін і гісторыі міжнародных адносін.

З 1951 года быў членам Камісіі Акадэміі навук СССР па выданню літаратурных помнікаў, адказным рэдактарам зборніка «Сярэднія вякі». З 1954 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вопросы истории», прымаў удзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Всемирная история». З 1963 года быў членам Археаграфічнай камісіі пры Аддзяленні гісторыі Акадэміі навук СССР, з 1966 года — членам Праграмнай камісіі па грамадскіх навуках, з 1967 года намеснікам старшыні Бюро Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР[4].

У 1966 годзе вучоны падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

Памяць правіць

У 1974 годзе у гонар С. Д. Сказкіна адкрыта мемарыяльная дошка на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (скульптар Х. Б. Геваркян)[5].

Зноскі

  1. а б в г д http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-52139.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  2. а б в Сказкин Сергей Данилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в г д е ё Сказкин Сергей Данилович на сайце «Архивы Российской академии наук» (руск.)
  5. а б Артыкул на сайце «Летопись Московского университета» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць