Сяргей Дзям’янавіч Роман
Сяргей Дзям’янавіч Ро́ман (24 верасня 1917 — 26 чэрвеня 1944) — стралок 168-га гвардзейскага стралковага палка 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза.
Сяргей Дзям’янавіч Роман | |
---|---|
Сергей Демьянович Роман | |
Дата нараджэння | 24 верасня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1943—1944 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 (24) верасня 1917 года ў горадзе Ейск (цяпер Краснадарскі край). Працаваў маляром.
У Чырвонай Арміі і на фронце з сакавіка 1943 года. У баі за вёску Пружынішчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці 24 чэрвеня 1944 года пасля артпадрыхтоўкі першым падняўся ў атаку. У баі 26 чэрвеня 1944 года першым падняўся ў атаку і сваім прыкладам павёў усіх байцоў падраздзялення. Калі рота залягла пад агнём кулямёта, Раман падняўся ва ўвесь рост, кінуў у варожы кулямёт гранату, а затым целам закрыў амбразуру.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі чырвонаармейцу Роману Сяргею Дзям’янавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Памяць
правіць- У 1945 годзе ў горадзе Ейску вуліца Верхняя была перайменаваная ў вуліцу Сяргея Романа.
- У 1981 годзе ў сярэдняй школы № 4, на рагу вуліц С. Романа і Першамайскай, усталяваны помнік Герою Савецкага Саюза гвардыі чырвонаармейцу Сяргею Дзям’янавічу Роману (скульптар В. А. Жданаў).
Літаратура
правіць- Роман Сяргей Дзям’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в строю. Альбом. Выпуск 2. М.: Воениздат, 1973.
- Роман Сяргей Дзям’янавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 120.
Спасылкі
правіць- Роман, Сергей Демьянович на сайце «Героі краіны»