Сяргей Міхайлавіч Сасноўскі

беларускі футбаліст і трэнер

Сяргей Сасноўскі (нар. 14 жніўня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2011). У цяперашні час працуе трэнерам у камандзе АБФФ U-17.

Футбол
Сяргей Сасноўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Сасноўскі
Мянушка Сасна
Нарадзіўся 14 жніўня 1981(1981-08-14)[1][2] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь АБФФ U-17
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
Беларусь Алімпія (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Беларусь Трактар (Мінск) 39 (2)
2002—2004 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 57 (1)
2005 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 25 (2)
2006—2007 Беларусь Нёман (Гродна) 49 (2)
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 72 (3)
2011—2012 Расія Том (Томск) 22 (0)
2013 Беларусь Мінск 30 (2)
2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 (0)
2015—2016 Беларусь Нёман (Гродна) 44 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь 17 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Мінск трэнер
2022 Беларусь Мінск в. а.
2024— Беларусь АБФФ U-17 трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў мінскім «Трактары», пазней выступаў у МТЗ-РІПА, «Зорцы-БДУ» і «Нёмане».

У 2008—2010 гадах гуляў у складзе барысаўскага БАТЭ, з якім тройчы стаў чэмпіёнам краіны. 27 жніўня 2009 года ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім «Літэксам» забіў два галы, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першым матчы з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.

У пачатку 2011 года стаў іграком расійскага клуба «Том». Большую частку 2012 года прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск» і стаў асноўным абаронцам каманды. Прывёў гэты клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2012/13 (у фінале забіў гол, а пасля атрымаў пашкоджанне, але застаўся на полі з перавязанай галавой).

У снежні 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе, аднак, згуляў толькі ў першым матчы сезона (29 сакавіка з «Нафтанам»), пасля чаго атрымаў траўму, з-за якой прапусціў увесь сезон 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года апынуўся ў гродзенскім «Нёмане», з якім неўзабаве падпісаў кантракт"[5]. У сакавіку 2015 года быў абраны капітанам каманды"[6] і стаў асноўным цэнтральным абаронцам гродзенцаў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[7]. У другой палове сезона 2016, калі галоўным трэнерам гродзенцаў стаў Ігар Кавалевіч, страціў месца ў асноўным складзе. У снежні 2016 года стала вядома, што Сасноўскі пакідае «Нёман»[8].

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Іслач»[9], аднак клуб перад самым пачаткам сезона адмовіўся ад падпісання абаронцы, і той завяршыў кар’еру

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2003 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

1 красавіка 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Казахстана. Усяго за зборную згуляў 17 матчаў.

Трэнерская кар’ера

правіць

Пасля завяршэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу на юнацкім узроўні, працаваў у структуры «Мінска».

У жніўні 2019 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[10], у снежні 2021 года — трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[11].

У сезоне 2022 уваходзіў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Мінска», а ў лістападзе 2022 года, пасля сыходу Вадзіма Скрыпчанкі, узначаліў каманду на апошні матч сезона — у Кубку Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра»[12]. Пасля стаў працаваць старшым трэнерам у Акадэміі футбола АБФФ. У пачатку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[13][14][15].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Sergey Sosnovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Sosnovski // FBref.com
  3. Сергей Козека и Сергей Сосновский подписали контракты с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (30 снежня 2013). Праверана 3 снежня 2023.
  4. Сосновский покинул "Торпедо-БелАЗ", еще 5 игроков могут продлить контракты (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Александр Анюкевич и Сергей Сосновский подписали контракты с "Неманом" (руск.). football.by (26 лютага 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  6. Капитаном "Немана" в нынешнем сезоне станет Сергей Сосновский (руск.). football.by (16 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  7. Сергей Сосновский и Артем Концевой продлили контракты с "Неманом" (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 3 снежня 2023.
  8. Сосновский покинет "Неман", Бебе, вероятно, продолжит карьеру в клубе (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Сергей Сосновский на просмотре в "Ислочи" (руск.). football.by (30 студзеня 2017). Праверана 3 снежня 2023.
  10. Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В" (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  11. В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А" (руск.). football.by (22 снежня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Скрипченко покинул пост главного тренера "Минска" (руск.). football.by (21 лістапада 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  13. Сергей Сосновский: "Место в турнирной таблице в чемпионате первой лиги при этом не будет иметь значения" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  14. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  15. Вот тебе и дети! Юношеская команда БФФ — творец главной сенсации 1-го тура первой лиги (руск.). football.by (7 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць