Сяргей Пятровіч Папкоў (нар. 1957)

палітык, былы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

Сяргей Пятровіч Папкоў (10 кастрычніка 1957, в. Расна Горацкага раёна, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]2018).

Сяргей Папкоў
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Мікалай Панцялей
Пераемнік Канстанцін Шульган
Нараджэнне 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (67 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве[2].

У 19751977 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.

У 1983—1988 гадах — інжынер, старэйшы інжынер, начальнік станцыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі.

У 1988—1996 гадах працаваў намеснікам начальніка Фрунзенскага лінейна- станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі, у 1996—1997 гадах — намеснікам начальніка сеткі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Белтэлекам».

З 1997 па 2008 год — галоўны інжынер Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі «Белтэлекам».

З 2008 па 2011 год — дырэктар філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белетелекам».

З 2011 года да 21 лютага 2014 года з’яўляўся генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам».

21 лютага 2014 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (21 лютага 2014).
  2. Папкоў Сяргей Пятровіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі

правіць