Сяргей Васілевіч Рублеўскі

(Пасля перасылкі з Сяргей Рублеўскі)

Сяргей Васілевіч Рублеўскі (нар. 24 снежня 1954, в. Бабча, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Сяргей Васілевіч Рублеўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 снежня 1954(1954-12-24) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, паэт, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 гады — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве. Цяпер на пенсіі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Бібліяграфія правіць

  • «Апостраф» (2000)
  • «Азярод» (2003)
  • «Абмытыя валуны» (2005)
  • «Ў, тое, што мы скарацілі». (2008).
  • «Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011).
  • «Святло лускі». (2012).
  • «Паспець надыхацца». (2012).
  • «Мамін шэпт пад абразамі». (2016).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 65.