Сяргей Сяргеевіч Шутаў
Сяргей Сяргеевіч Шутаў (5 ліпеня 1906, в. Новы Быхаў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 12 верасня 1972) — беларускі краязнавец.
Сяргей Сяргеевіч Шутаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1972 (66 гадоў) |
Род дзейнасці | краязнавец |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1929 годзе медыцынскі факультэт БДУ. Працаваў з 1929 года ўрачом у Клімавічах, у 1931—1933 гадах на Далёкім Усходзе. 3 1933 года ў Інстытуце прафесійных захворванняў у Ленінградзе.
Навуковая дзейнасць
правіцьАрхеалагічнымі пошукамі пачаў займацца са школьных гадоў, збіраў калекцыю крамянёвых вырабаў. Студэнтам удзельнічаў у рабоце краязнаўчага таварыства БДУ, прымаў удзел у абследаванні помнікаў, цесна супрацоўнічаў з археолагамі Інбелкульта, быў членам гісторыка-археалагічнай камісіі, потым кафедры археалогіі. У 1925—1928 гадах удзельнічаў у шэрагу навуковых экспедыцый. Зрабіў важкі ўклад у развіццё беларускай археалогіі. Пры яго непасрэдным удзеле адкрыты гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам (1925), паселішчы і могільнікі на Прыпяці і Сцвізе (Хільчыцы, Казаргаць, Рычоў, Сямурадцы, Буразь, 1927), Дняпры (Абідавічы, Стары Быхаў, Сялец Халапейскі і інш., 1924-26), Ушачы (Гарані, 1927).
Аўтар прац «Археалагічныя разведкі на ніжняй Свіслачы ўлетку 1926 г.» (у зборніку: Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Мінск, 1930. Працы археалагічнай камісіі, т. 2; разам з М. М. Улашчыкам), «Матэрыялы з дагісторыі Тураўшчыны» (там жа, разам з А. Дз. Каваленем).
Літаратура
правіць- В. С. Вяргей. Шутаў Сяргей Сяргеевіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Улашчык М. М. С. С. Шутаў — археолаг і доктар // ПГКБ. 1973. № 3.