Сіма Герасімаўна Нісневіч

(Пасля перасылкі з С. Нісневіч)

Сіма Герасімаўна Нісневіч (2 лютага 1914, г. Ігумен, цяпер Мінская вобласць — 5 сакавіка 1985) — беларускі музыказнавец, педагог. Сястра І. Г. Нісневіча.

Сіма Герасімаўна Нісневіч
Дата нараджэння 2 лютага 1914(1914-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1985(1985-03-05) (71 год)
Род дзейнасці музыказнавец, педагог
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1936 годзе БДУ, у 1941 годзе Беларускую кансерваторыю па класе В. Залатарова, у 1944—1983 гадах выкладала ў ёй, з 1974 года дацэнт. У 1954—1957 гадах адначасова ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1944 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследавала гісторыю беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам. Складальнік «Хрэстаматыі па беларускай музычнай літаратуры» (т. 1—2, 19591961), музычнай часткі і аўтар уступных артыкулаў да зборнікаў «Жартоўныя песні» (1974), «Песні пра каханне» (1978) у шматтомнай серыі «Беларуская народная творчасць», аўтар падручніка «Беларуская музычная літаратура» (3-е выдынне, 1981), сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976).

Творы правіць

  • Белорусская симфоническая музыка. Мн., 1959;
  • Народный артист БССР Н. И. Аладов. Мн., 1959;
  • В. А. Золотарев. Мн., 1964;
  • Генрых Вагнер. Мн., 1969;
  • Очерки по истории советской белорусской музыкальной культуры. 2 изд. Л., 1969 (разам з І. Г. Нісневічам);
  • Да гісторыі збірання, вывучэння і выкарыстання беларускіх народных напеваў // Музыка нашых дзён. Мн., 1971;
  • Яўген Цікоцкі. Мн., 1972;
  • Белорусская народная песня в симфоническом творчестве национальных композиторов (20—30-е гг.) // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976;
  • Некоторые принципы использования национального фольклора в белорусской профессиональной музыке // Музыкальная культура БССР. Мн., 1977.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць