Сакрат Яновіч

(Пасля перасылкі з С. Яновіч)

Сакрат Яно́віч (4 верасня 1936, Крынкі, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 17 лютага 2013, Крынкі[1]) — польскі беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1971), старшыня Клубу Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976—1981).

Сакрат Яновіч
Sokrat Janowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 верасня 1936(1936-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 2013(2013-02-17) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская, польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і шаўца. Скончыў Беластоцкі электратэхнікум (1955). Працаваў брыгадзірам электраманцёраў на баваўняным камбінаце пад Беластокам. Перакладчык, потым журналіст у газеце «Ніва» (з 1956). Загадчык арганізацыйнага аддзела Галоўнага праўлення Беларускага грамадска‑культурнага таварыства (1959—1962). У 1960 скончыў завочнае аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута ў Беластоку. У 1958—1970 супрацоўнічаў са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі, назіраючы за асяродкам газеты «Ніва», а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства (у 2007 прызнаўся пра гэта ў люстрацыйнай анкеце).[2] Калі ён разарваў супрацоўніцтва са спецслужбамі, у 1970 яго звольнілі з «Нівы» нібыта «за беларускі нацыяналізм»[1], застаўся беспрацоўным, нейкі час рабіў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. Скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1973). Інструктар-метадыст Беластоцкага гарадскога Дому культуры (2-я пал. 1970-х), тэхнічны рэдактар «Нівы» (1-я пал. 1980‑х). Старшыня Беларускага дэмакратычнага аб’яднання[3] (утворана на пач. 1990). Напачатку XXI ст. займаўся актыўнай літарганізатарскай дзейнасцю, у яго Villa Socrates праходзілі шматлікія беларускія і міжнародныя інтэлектуальныя спатканні.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў апавяданнем у 1956 («Ніва», Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах.

Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Сакрат Яновіч напісаў каля 30 кніг. Яго польскамоўнае эсэ «Беларусь, Беларусь» (1987) называюць публікацыяй найбольш вядомай польскаму чытачу, літартуразнаўца Альжбета Дамбровіч заўважае, што гэта антыпольскі твор, які быў напісаны з гледзішча штораз меншай нацыянальнай меншасці, якая працягвае раставаць, і аўтар яго ішоў на свядомую правакацыю. У кнізе «Доўгая смерць Крынак» (1993) Сакрат Яновіч прарочыць смерць сваёй малой радзімы, апакаліпсіс невялікага мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае доўгую і пакручастую гісторыю.

Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля (Варшава, 1979), п’есу Я. Шабана «Шрамы» (для Драматычнага тэатра імя Я. Вянгеркі ў Беластоку).

Узнагароды

правіць

Сярэбраны Крыж заслугі.

Бібліяграфія

правіць
  • «Загоны», апавяданні (Беласток, 1969);
  • «Wielkie miasto Białystok» («Вялікі горад Беласток»), мініяцюры (1973);
  • «Не пашанцавала» (Беласток, 1978);
  • «Zapomnieliska» («Забыцці»), мініяцюры (Вроцлаў, 1978);
  • «Сярэбраны яздок», проза (Мінск, 1978);
  • «Ściana» («Сцяна»), аповесць (Ольштын, 1979);
  • «Małe dni» («Малыя дні»), мініяцюры (Варшава, 1981);
  • «Samosiej» («Самасей»), аповесць (Варшава, 1981);
  • «Trzecia pora» («Трэцяя пара»), мініяцюры (Варшава-Беласток, 1983);
  • «Miniatures» («Мініяцюры»), мініяцюры (бел., англ.; Лондан, 1984);
  • «Srebrny jeździec» («Сярэбраны яздок»), гістарычнае апавяданне (Варшава, 1984);
  • «Białoruś, Białoruś» («Беларусь, Беларусь»), эсэ (1987);
  • «Terra Incognita: Białoruś» («Terra Incognita: Беларусь»), эсэ (1993);
  • «Dolina pełna losu» («Даліна, поўная лёсу»), аповесці (1994);
  • «Nasze tysiąc lat» («Нашая тысяча гадоў»), размовы з Юр’ем Хмялеўскім (2000);
  • «Ojczystość. Białoruskie ślady i znaki» («Айчына. Беларускія сляды і знакі»), зборнік эсэ (2001);
  • «Хатняе стагоддзе», аповесць (Крынкі, 2008)[4].

Зноскі

  1. а б Памёр пісьменнік Сакрат Яновіч (Крынкі, Падляшша), Наша Ніва (18.02.2013)
  2. Польскае радыё для замежжа: Сакрат Яновіч — агент спецслужбаў ПНР
  3. Першая беларуская палітычная партыя ў пасляваеннай Польшчы.
  4. Яновіч С. Хатняе стагоддзе / Рэд. Ю.Хмялеўскі, маст.рэд. П. Грэсь — Крынкі: Villa Sokrates, 2008. — 161 с., іл., 21 см — ISBN 978-83-913706-6-6-0

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць