Тамара Аляксандраўна Стагановіч

Тамара Аляксандраўна Стагановіч (15 лістапада 1930, вёска Несутычы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — амерыканская мастачка беларускага паходжання.

Тамара Аляксандраўна Стагановіч
Дата нараджэння 15 лістапада 1930(1930-11-15) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Стагановіч
Род дзейнасці мастачка
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Дачка беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Аляксандра Стагановіча.

Скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку (1956). З 1950 г. жыве ў ЗША. Асноўныя творы адметныя вытанчанасцю і ўнутраным спакоем. Сярод жывапісных работ партрэты Францыска Скарыны, трыпціхі «Любоў. Вера. Надзея» і «А вясны не спыніць, не стрымаць», «Статуя Свабоды», «Чырвоны камень», «Зубры», «Ручай зімою», графічныя творы «Чыкары», «Барсук», цыкл «Таос Пуэбла».

У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.[1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць