Тамара Рыгораўна Авечка
Тамара Рыгораўна Авечка (17 лістапада 1951, в. Матыкалы, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Тамара Рыгораўна Авечка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — архітэктар, старшы архітэктар, вядучы архітэктар у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праекты планіровак зон адпачынку Стоўбцы (1977), Сонічы (1979), Масты (1982); у аўтарскім калектыве: ПДП заходняга і паўночнага берагоў курорта Нарач (1976), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных і прыродных помніках Мінска і яго наваколляў (1978), генеральная схема развіцця і размяшчэнні зон адпачынку і курортаў БССР (1979, дыплом ВДНГ БССР), схема размяшчэння зон адпачынку мясцовага значэння Гродзенскай вобласці (1980), ПДП Коласаўскага мемарыяльнага заказніка (1981).
Зноскі
Літаратура
правіць- Овечко Тамара Григорьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)