Танлесап[1]  (кхмер.: បឹងទន្លេសាប) — рака ў Камбоджы, правы прыток ракі Меконг. Даўжыня — 112 км, плошча басейна — каля 85 тыс. км². Выцякае з возера Танлесап, працякае па Камбаджыйскай раўніне. Падчас летняй паводкі ўзровень Меконга павялічваецца, і Танлесап мае зваротнае цячэнне, папаўняючы возера Танлесап. Разам з рэкамі Конг, Сан і Сраепак утварае басейн Меконга.

Танлесап
Характарыстыка
Даўжыня
  • 112 км
Басейн 85 000 км²
Вадацёк
Выток Возера Танлесап
 • Каардынаты 12°30′18″ пн. ш. 104°33′43″ у. д.HGЯO
Вусце Меконг
 • Каардынаты 11°33′54″ пн. ш. 104°56′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Меконг → Паўднёва-Кітайскае мора
Краіна
physical
Танлесап (рака)
Танлесап (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штогод у лістападаўскую поўню, калі рака Танлесап, якая працякае праз Пнампень, змяняе кірунак сваго цячэння, тут праводзіцца Фестываль вады — Бон Ом Тук.

Зноскі правіць

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Камбоджы