Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае»

прадпрыемства ў Беларусі

Торфабрыкетны завод «Сярге́евіцкае» — торфаперапрацоўчае прадпрыемства (філіял УП «Мігаз») у гарадскім пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

Філіял «Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» УП «Мінгаз»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1966
Краіна
Размяшчэнне
Адрас
Ключавыя постаці Аляксей Аляксандравіч Малочка (дырэктар)
Галіна тарфяная прамысловасць[d] і Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі
Прадукцыя паліўныя брыкеты[d], торф і цеплыня[d]
Матчына кампанія УП «МІНГАЗ»
Сайт mingas.by/company… (руск.)

Гісторыя

правіць

Завод пабудаваны ў 1966—1968 гадах[1]. Рашэнне аб стварэнні прадпрыемства «Сяргеевіцкае» было прынята ў канцы 1963 года[2]. Будаўніцтва першай чаргі пачыналася ў 1965 годзе[2]. У 1966 годзе пачалося будаўніцтва пасёлка і падрыхтоўка тарфяных пакладаў да здабычы, будаўніцтва брыкетнага завода, станцыі перагрузкі торфу пад Рудзенскам, пад’язных чыгуначных шляхоў, жылых дамоў і аб’ектаў сацкультбыту. Сыравіннай базай прадпрыемства сталі тарфяныя масівы Арэхаўскі Мох, Рады-Галышаўка, Гала-Кавалеўскае, а здабыты торф паступаў у якасці паліва на Жодзінскую і Светлагорскую цеплавыя электрастанцыі[2]. У 1968 годзе пачалася вытворчасць паліўных брыкетаў. У 1979—1981 гадах была праведзена рэканструкцыя брыкетнага цэха. У 1985 годзе торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае» перайменавана ў Вытворчае торфабрыкетнае аб’яднанне «Сяргеевіцкае»[2]. У 1986 годзе ў склад прадпрыемства ўвайшоў участак «16 Чырвоных партызан»[2]. У 2015 годзе прадпрыемства было рэарганізавана шляхам далучэння да вытворчага Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «МІНГАЗ». Па стане на 1 студзеня 2022 года за філіялам «Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» лічацца 888 гектараў зямель, з якіх: 371,7 гектараў дзеючых плошчаў для здабычы торфу і 154,8 гектараў рэзервовых плошчаў у стадыі будаўніцтва[2].

Напрамкі дзейнасці

правіць
  • Вытворчасць і пастаўка паліўных брыкетаў БТ-1 і БТ-2
  • Вытворчасць торфу для кампостаў
  • Вытворчасць цеплавой энергіі
  • Аказанне паслуг па пагрузцы і дастаўцы сваёй прадукцыі аўтамабільным транспартам

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць