Трытон (бог)
(Пасля перасылкі з Трытон, міфалогія)
Трытон (стар.-грэч.: Τρίτων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог.
Фантан Трытона ў Рыме
Лічыўся сынам Пасейдона і багіні мора нерэіды Амфітрыты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і ракавінай у руках. Трытон, як бажаство Трытанійскага возера ў Лівіі, дапамог арганаўтам: калі бура аднесла далёка ў возера іх карабель, паказаў ім выхад у мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік востраў Фера.
У іншых міфах Трытонамі называюць таксама марскіх істот, якія суправаджаюць Пасейдона і Амфітрыту, дзьмуць у ракавіны і гарэзяць.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трытон (бог)