Трэцяя бітва за Фалуджу

Бітва за Фалуджу — бітва грамадзянскай вайны ў Іраку, якая доўжылася доўжылася з канца 2013 па пачатак 2014, у выніку чаго ІДІЛ і астатнія суніцкія паўстанцы захапілі горад Эль-Фалуджа. Гэта быў адзін з першых гарадоў, над якімі страціў кантроль ўрад з пачатку кампаніі ў правінцыі Анбар.

Бітва за Фалуджу
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку
Дата 30 снежня 20134 студзеня 2014
Месца Эль-Фалуджа, Ірак
Вынік перамога ІДІЛ
Праціўнікі
Flag of Iraq.svg Ірак ShababFlag.svg ІДІЛ
Ірак Свабодная армія Ірака[en]
Камандуючыя
невядома ShababFlag.svg Абу Бакр аль-Багдадзі
Сілы бакоў
звыш за 1000 чалавек звыш за 750 чалавек
Страты
звыш за 458 забітых звыш за 50 забітых

БітваПравіць

30 снежня 2013 года іракскія сілы разагналі лагер, у якім пратэставалі суніты. Дадзены інцыдэнт раззлаваў многіх людзей. Некалькі ўзброеных атакавалі вайсковыя патрулі[1].

2 студзеня 2014 года Аль-Каіда атрымала кантроль над некалькімі маленькімі гарадамі, размешчанымі недалёка ад Эр-Рамадзі. Пасля адступлення арміі з тэрыторыі баевікі ІДІЛ і іх прыхільнікі ўвайшлі ў абодва гарады. У Інтэрнэце з’явілася шмат відэа, на якіх паказаныя сутыкненні ІДІЛ з паліцыяй, і як ІДІЛ атакуе і захоплівае паліцэйскія ўчасткі. 100 турэмных зняволеных былі вызваленыя, зброя і амуніцыя былі захопленыя[2].

Па некаторых паведамленнях, 3 студзеня горад цалкам знаходзіўся пад кантролем суніцкіх мяцежнікаў, але ірацкі ўрад заявіў, што Фалуджа да гэтага часу яшчэ пад кантролем Ірака. Мяцежнікі падпальвалі паліцэйскія машыны. Паўстанцы паднялі свой сцяг у Фалуджы, усталяваўшы сцягі на ўсе аддзяленні паліцыі і ваенныя пасады пасля таго, як сілы бяспекі пакінулі горад[3].

4 студзеня горад цалкам быў узяты суніцкімі мяцежнікамі і баевікамі Аль-Каіды. Спрабуючы вярнуць кантроль над горадам, іракская армія абстраляла яго з мінамётаў, аднак у выніку загінула 8 мірных жыхароў і было паранена 30. Як паведамлялася, 60% горада знаходзілася пад кантролем паўстанцаў[4]. Нашмат пазней, прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі, выступаючы на нацыянальным тэлебачанні, пакляўся знішчыць «усе тэрарыстычныя групоўкі». Начальнік паліцыі правінцыі Анбар заявіў, што іракская армія знаходзіцца ў прыгарадах Фалуджы, аднак сам горад кантралюецца ІДІЛ і яго саюзнікамі. У выніку перамоваў суніцкія плямёны адмовіліся дапамагаць іракскім войскам увайсці ў горад. Іракскія сілы працягнулі абстрэльваць горад з суседняй ваеннай базы[5].

НаступствыПравіць

26 чэрвеня 2016 года армія вярнула кантроль над горадам.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Fighting erupts as Iraq police break up Sunni protest camp , Reuters (December 30, 2013). Праверана 11 снежня 2014.
  2. Al Qaeda seizes partial control of 2 cities in western Iraq , Long War Journal (January 2, 2014). Праверана 11 снежня 2014.
  3. Al Qaeda-linked forces capture town of Fallujah in Iraq . Праверана 11 снежня 2014.
  4. Iraqi Army Shells Fallujah In Fight Against Al-Qaeda Rebels . Праверана 11 снежня 2014.
  5. Iraq government loses control of Fallujah , Al-Jazeera (January 4, 2014). Праверана 11 снежня 2014.

Шаблон:Грамадзянская вайна ў Іраку