Турнеэльвен

Турнеэльвен[1] (швед. Torne älv) або Торніён'ёкі (фін. Tornionjoki) — рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фін.).

Турнеэльвен
швед. Torne älv, фін. Tornionjoki
Tornionjoki Kukkolankoski Vastarannalla Ruotsi.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 565 км
Басейн 40 240 км²
Расход вады 380 м³/с
Вадацёк
Выток Возера Турнетрэск
Вусце Батнічны заліў
 • Каардынаты 65°48′30″ пн. ш. 24°08′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Bothnian Bay[d]
Краіна
physical
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 565 км, плошча басейна 40,2 тыс. км². Турнеэльвен бярэ пачатак з возера Турнетрэск у Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор'е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май. Сярэдні гадавы расход вады 380 м³/с. Каля вусця — марскія парты Торніа (Фінляндыя), Хапаранда (Швецыя).

У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.

Зноскі

  1. Напісанне Турнеэльвен у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць