Тур (ст.-рус. Туръ) — першы летапісны князь Тураўскага княства (канец X ст.).

Тур
ст.-рус.: Туръ
Татарнікаў. Князь Тур.jpg
Павел Татарнікаў. «Князь Тур»
Iлетапісны князь Тураўскі
згадваецца пад 980 г.
Папярэднік звестак няма
Пераемнік Знак Святаполка Уладзіміравіча Святаполк Уладзіміравіч (паводле вядомых звестак)
 

Калі лічыць яго сапраўднай гістарычнай асобай, то ён, разам з першым летапісным князем Полацкім Рагвалодам, адносіцца да князёў, якія стаялі ля заснавання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

Летапісныя звесткіПравіць

«Аповесць мінулых часоў» (складзена ў XII ст.) пад 980 годам паведамляе:

«…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске, а Туръ Турове, от него же и туровци прозвашася» (Ст.-рус.)

«…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, a Тур — у Тураве, па ім і тураўцы празваліся».

Ва Усцюжскім летапісным зборы, які складзены ў XVI ст., Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак аб Туры няма.

Пытанне аб гістарычнасціПравіць

 
Яўген Кулік. Тур. Сучасны малюнак.
 
Рака Прыпяць ля тураўскага гарадзішча.

Адны вучоныя (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гістарычна сапраўдным Рагвалодам. Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы г. Тураў, а Тура — асобай легендарнай. На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу.

Канчаткова пытанне пра гістарычнасць Тура не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясцовага князя, бо ў славянскіх мовах пашыраны тапонім з коранем «тур», а горад несумненна мае назву, звязаную з імем асобы[1].

Зноскі

  1. Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.

ЛітаратураПравіць


Папярэднік:
звестак няма
Князь тураўскі
згадваецца каля 980
Пераемнік:
Святаполк Уладзіміравіч