Тэатр Эстоніі

Вытокі тэатральнага мастацтва Эстоніі адносяцца да глыбокай старажытнасці. У рытуалах, абрадах, народных святах і гульнях выкарыстоўваліся дыялогі, элементы ігры, драматычнага дзейства, тэатральная відовішчнасць.

Фарміраванне прафесійнага нацыянальнага тэатра адбывалася ў другой палове XIX ст. У 18701872 гадах пры таварыстве «Ванемуйнэ» ў Тарту пры садзеянні пісьменніцы Л. Койдулы пастаўлены яе п'есы «Стрыечны браток з Саарэмаа», «Гэтакі Мульк, або Сто пураў солі». У 18781903 пад кіраўніцтвам А. Війры тут ставіліся музычныя спектаклі, творы У. Шэкспіра, Мальера. У 19061914 гадах трупу ўзначальваў К. Менінг. Пастаўлены эстоснкія п'есы А. Кіцберга, Э. Вільдэ, О. Лутса. З 1906 года ў Таліне пры таварыстве «Эстонія» наладжваліся паказы драматычных спектакляў.

«Маленькі дом» тэатра «Ванемуйнэ»

У 19201930-я гг. працавалі тэатры: у Таліне — «Эстонія», Драматычны тэатр, «Драма-студыа» (з 1937 года Эстонскі драматычны тэатр), Ранішні тэатр, Рабочы тэатр; у Тарту — «Ванемуйнэ». Дзейнічалі тэатральныя калектывы ў Пярну, Вільяндзі, Нарве і інш.

Рускі тэатр Эстоніі

У 1940 годзе створаны тэатр(эст.) бел. у Ракверэ. У Таліне ў 1941 адкрыты Музей тэатра і музыкі, у арганізаваны Рускі тэатр(руск.) бел. (1948), Дзяржаўны тэатр лялек(укр.) бел. (1952), Дзяржаўны тэатр юнага гледача(руск.) бел. (1965). У пасляваенны перыяд вялікае пашырэнне набыла драматургія А. Якабсана («Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту»), пастаўлены п'есы Р. Каўгвера, А. Лійвеса, Э. Раннета, Ю. Смуўла. Сярод найбольш значных спектакляў: «Чалавек і бог» паводле эпапеі «Праўда і справядлівасць» А. Тамсаарэ, «Дзікі капітан» Смуўла, «Мужчынскія песні» і «Жаночыя песні» на аснове эстонскіх песень, «Антоній і Клеапатра» і «Карыялан(руск.) бел.» Шэкспіра, «Мілы лгун» Дж. Кілці, «Маці» паводле М. Горкага. Уклад у развіццё сцэнічнага мастацтва зрабілі рэжысёры К. Ірд, Э. Кайду, М. Міківер, М. Панса, І. Таммур, Я. Тоамінг, Э. Хермакюла; рэжысёры і акцёры А. Лаўтэр, П. Пыльдраас; акцёры К. Карм, Л. Румма, А. Тальві, А. Эскала, Ю. Ярвет і інш.

Эстонскі драматычны тэатр
Гарадскі тэатр у Таліне

У Эстоніі дзейнічаюць тэатры: у Таліне — Эстонскі драматычны, Дзяржаўны лялечны(укр.) бел., Рускі тэатр Эстоніі(руск.) бел., Гарадскі(руск.) бел., Тэатр-студыя Старога горада(эст.) бел. і інш.; у Тарту — «Ванемуйнэ»; у Пярну — «Эндла»; у Вільяндзі — «Угала»; у Ракверэ(эст.) бел..

Дачыненні з БеларуссюПравіць

У тэатрах Эстоніі ставіліся беларускія п'есы: «Пяюць жаваранкі» (Ракверэ), «Хто смяецца апошнім» (Талін, Пярну) К. Крапівы, «У ціхім завулку» А. Маўзона (Кохтла-Ярвэ), «Выбачайце, калі ласка!» (Талін, Пярну), «Лявоніха на арбіце» (Пярну) А. Макаёнка, «Радавыя» А. Дударава (Талін) і інш. Беларускія драматычныя калектывы ў час «Прыбалтыйскіх тэатральных вёсен» выступалі ў Таліне, эстонскія — у Мінску. Беларускія і эстонскія тэатразнаўцы і крытыкі сумесна удзельнічалі ў навуковых канферэнцыях, абмеркаваннях спектакляў.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць