Тэракт у Ніцы
Тэрарыстычны акт у Ніцы адбыўся 14 ліпеня 2016 года. 31-гадовы выхадзец з Туніса[1] на грузавіку ўразаўся ў натоўп людзей, якія назіралі на Англійскай набярэжнай за салютам у гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 84 чалавекі[2], больш за 60 чалавек пацярпела[3][4], нападнік быў застрэлены паліцыяй[5].
Тэракт у Ніцы | |
---|---|
Месца нападу |
Францыя Ніца, Англійская набярэжная |
Дата |
14 ліпеня 2016 каля 22:30 (UTC+2) |
Спосаб нападу | наезд на натоўп, стральба |
Загінулыя | 84 |
Параненыя | больш за 60 |
Ход падзей
правіцьУвечар 14 ліпеня 2016 года на Англійскай набярэжнай Ніцы сабралося мноства людзей, каб панаглядаць за піратэхнічным шоу ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Да 22:30 (UTC+2), калі салют завяршыўся, а частка гледачоў ужо пачынала разыходзіцца, на набярэжную з хуткасцю прыкладна 60-70 км/г выехаў белы грузавік Renault Midlum , які з разгону ўрэзаўся ў натоўп[6]. Паводле слоў сведак, машына рабіла зігзагі, каб задушыць як мага больш людзей[7].
Паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння адкрылі па нападніку агонь, ён быў застрэлены. У кабіне грузавіка сілавікамі была выяўлена агнястрэльная зброя і гранаты[6].
Ахвяры
правіцьСярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэракта — не толькі французы, шмат грамадзян іншых краін.
Грамадзянства | Загінулыя | Пацярпелыя |
---|---|---|
Алжыр | 5 | |
Арменія | 1 | |
Аўстралія | 3 | |
Бельгія | 1 | |
Кітай | 2 | |
Эстонія | 2 | 2 |
Францыя | 38 | |
Германія | 3 | |
Ірландыя | 1 | |
Казахстан | 4 | |
Марока | 3 | |
Партугалія | 1 | |
Расія | 2 | 1 |
Швейцарыя | 2 | |
Туніс | 4 | |
Украіна | 1 | 2 |
Вялікабрытанія | 1 | |
ЗША | 3 | |
Невядомае | 62 | 190 |
Усяго | 84+ | 202 |
Рэакцыя
правіцьПрэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, даведаўшыся пра падзеі ў Ніцы, спыніў сваю паездку ў Авіньён і вярнуўся ў Парыж. У сваім звароце да нацыі ён назваў тое, што адбылося тэрактам. «Францыя смуткуе, Францыі нанеслі ўдар, але Францыя будзе моцнай. Яна будзе мацнейшай за тых катаў, што нанеслі ёй удар», — заявіў Аланд[8].
Спачуванні ўладам і народа Францыі ў сувязі з трагедыяй выказалі кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ[6][9][10][11]. Савет бяспекі ААН прыняў заяву, у якім тэракт ахарактарызаваны як «варварскі і подлы напад»[12].
Крыніцы
правіць- ↑ Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Тэракт у Ніцы: колькасць загінулых узрасла да 84 чалавек . БелТА (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Михаил Тимофеев. В Ницце совершен теракт, около 50 человек убиты (руск.). ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Жертвами теракта в Ницце в День взятия Бастилии стали до 50 человек (руск.). Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Водителя грузовика, врезавшегося в толпу в Ницце, застрелили (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ а б в Георгий Перемитин. Атака во время праздника: что известно о нападении в Ницце (руск.). РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Михаил Куракин. Праздничный ужас Ниццы (руск.). Lenta.ru (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Ольга Надыкто. Олланд назвал атаку в Ницце терактом (руск.). РБК (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду
- ↑ Спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду (руск.)
- ↑ Реакция международного сообщества на трагедию в Ницце (руск.). ТАСС (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ Ольга Денисова. Полиция знала об исполнителе теракта в Ницце (руск.). РИА Новости (15 ліпеня 2016). Праверана 15 ліпеня 2016.