Таццяна Аляксандраўна Піпкіна
(Пасля перасылкі з Т. Піпкіна)
Таццяна Аляксандраўна Пі́пкіна (2 сакавіка 1937, Менск) — беларускі архітэктар.
Таццяна Аляксандраўна Піпкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1960 годзе БПІ. З 1960 г. — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Віцебскграмадзянпраекце[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывала ў Віцебску[1].
Творчасць правіць
Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы пасёлка Акцябрскі саўгаса «Сялюты» Віцебскага раёна (1970, у сааўтарстве; прэмія Савета міністраў БССР 1976), забудова вёсак Пальмінка Гарадоцкага раёна, Копці і Ноўка Віцебскага раёна, Мікіціха Шумілінскага раёна[2], Дом культуры ў пасёлку Копці, школы ў пасёлку Акцябрская (1976, у аўтарскім калектыве), Копці (1977), Браславе (1986)[1].
Узнагароды правіць
Прэмія Савета Міністраў СССР (1976, у аўтарскім калектыве)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Пипкина Татьяна Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Піпкіна Таццяна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура правіць
- Піпкіна Таццяна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Пипкина Татьяна Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі правіць
- Піпкіна Таццяна Аляксандраўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»