Уварванне ў Джэнін (ліпень 2023)
3 ліпеня 2023 года ізраільскія вайскоўцы ў рамках аперацыі «Дом і сад» пачалі штурм лагера бежанцаў у акупаваным Ізраілем палесцінскім горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан[2].
Напад на Джэнін | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Палесціна-ізраільскі канфлікт | |||
| |||
Дата | з 3 па 5 ліпеня 2023 | ||
Месца | лагер Джэнін | ||
Вынік | ізраільскія сілы пакінулі Джэнін | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лагер
правіцьЛагер бежанцаў у Джэніне быў заснаваны ў 1953 годзе. Тут пасяліліся палесцінцы, якія вымушана пакінулі свае дамы падчас першай араба-ізраільскай вайны. У агульнай складанасці напярэдадні падзей у лагеры пражывала 18 000 чалавек. Яго жыхары пакутавалі ад высокага ўзроўню беднасці і беспрацоўя і сутыкаліся з прыгнётам з боку ізраільскіх уладаў[3][4].
З моманту чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту вясной 2022 года лагер Джэнін стаў цэнтрам напружанасці. Гэтае месца гістарычна было апорай для ўзброенага супраціву, асабліва падчас Другой Інтыфады.
У 2023 годзе лагер бежанцаў неаднаразова станавіўся мішэнню ізраільскіх вайскоўцаў, так як яны меркавалі, што тут знаходзіцца прытулак для баевікоў, адказных за напады ўнутры Ізраіля[5].
Напад
правіцьАперацыя пачалася з удараў беспілотнікаў у час ночы. Пасля у лагер прыйшлі вайскоўцы, якія заставаліся тут да поўдня. Неадкладна ў Джэніне пачаліся баі. Вайскоўцы перакрылі дарогі, захапілі дамы і пабудовы, выставілі снайпераў на дахі[1][6]. На фоне сутыкненняў 3000 чалавек беглі з лагера[3][7]. Тым часам ізраільская армія заявіла, што выявіла тры аб’екты па вытворчасці зброі і канфіскавала тайнікі са зброяй і сотні выбуховых рэчываў[1].
У ходзе падзей загінула 13 палесцінцаў[8], сярод якіх 4 былі заяўлены як баевікі «Ісламскага джыхаду», і адзін як баявік ХАМАС[9]. У ліку ахвяр аперацыі Нур ад-Дзін Хусам Маршуд (16 гадоў), Мустафа Эмад Касем (16 гадоў), Мадждзі Юніс Арараві (17 гадоў), Алі Хані аль-Гул (17 гадоў), Хусам Махамад Абу-Дайба (18 гадоў), Аус Хані Ханун (19 гадоў), Саміх Фарыс Абу Алуфа (20 гадоў), Ахмад Махамад Амер (21 год), Адаі Ібрагім Хамайсех (22 гады), Махамад Муханад аш-Шамі (23 гады).
Ізраільскія войскі страцілі аднаго чалавека забітым, якім стаў сяржант Давід Іегуда Іцхак (23 года) з падраздзялення «Ягоз»[8].
Рэакцыя
правіцьНабіл Абу Рудэйнех, прэс-сакратар прэзідэнта Палесціны, заявіў, што палесцінскі народ не адступіць «перад тварам гэтай жорсткай агрэсіі». Лін Гасцінгс, каардынатар гуманітарнай дапамогі ААН у палесцінскіх раёнах, выказала ў Twitter сваю занепакоенасць ізраільскай ваеннай аперацыяй, так як падчас падзей ВПС Ізраіля атакавалі густанаселены лагер бежанцаў. Іарданія, Егіпет, ААЭ, Хезбала і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзілі ізраільскую аперацыю[1].
Наступствы
правіцьЗ 4 па 6 ліпеня адбыўся шэраг нападаў і інцыдэнтаў, арганізаваных палесцінамі ў адказ за атаку на Джэнін[10][11]. У выніку адной з такіх акцый забіты ізраільскі салдат[12][13].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Israel targets West Bank militant stronghold with drones and troops, killing 8 Palestinians (англ.). AP News.
- ↑ "'History repeats itself': Israeli attack turns Jenin into war zone once again". The Guardian.
- ↑ а б 'Thousands of Palestinians flee Jenin refugee camp after major Israeli raid in West Bank,' The Guardian 4 July 2023
- ↑ Raids, siege and a manhunt: Israel ramps up aggressions against Jenin (англ.). Middle East Eye.
- ↑ How months of raids on Jenin led to a major West Bank military operation . WAPO.
- ↑ McKernan, Bethan; Beaumont, Peter (3 July 2023). "Israel attacks Jenin in biggest West Bank incursion in 20 years". The Guardian.
- ↑ "'A real massacre': Israel's attack on Palestinians in Jenin". Al Jazeera.
- ↑ а б Soldier killed as massive Jenin operation winds down, all troops leave West Bank city
- ↑ "Israeli forces withdraw from Jenin as rockets fired from Gaza". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-07-05. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-07-05.
- ↑ Fabian, Emanuel. Palestinian gunmen fire at police vehicle, store in Samaritan community near Nablus (англ.) . www.timesofisrael.com. Праверана 6 ліпеня 2023.
- ↑ Beaumont, Peter (2023-07-04). "Nine injured in Tel Aviv ramming and stabbing attack". The Guardian. Праверана 2023-07-07.
- ↑ Frankel, Julia. Palestinian militant kills Israeli soldier in West Bank, a day after Israel's military raid in area . AP News (6 ліпеня 2023). Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Jeremy Bob, Yonah. IDF soldier murdered in terror shooting near Kedumim settlement . The Jerusalem Post (6 ліпеня 2023). Праверана 9 ліпеня 2023.