Узброеныя сілы Швецыі

Узброеныя сілы Швецыі (шведск.: Försvarsmakten) — сукупнасць войскаў Каралеўства Швецыя, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. З 1994 года складаюцца ў агульную структуру са службовых частак: Сухапутныя войскі (шведск.: Armén), Ваенна-марскія сілы (ВМС — шведск.: Marinen) і ваенна-паветраныя сілы (ВПС — шведск.: Flygvapnet). Агульная колькасць — 25 000 чалавек.

Försvarsmakten
Узброеныя сілы Швецыі
Краіна Швецыя Швецыя
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Швецыі
Уваходзіць у Ministry of Defence of Sweden[d]
Тып узброеныя сілы і Swedish government agency[d]
Складаецца з
Колькасць 33 900
Частка Герб шведської армії Сухапутныя войскі Швецыі
Герб ВПС Швеції Ваенна-паветраныя сілы Швецыі
Герб ВМС Швеції Ваенна-марскія сілы Швецыі
Дыслакацыя Стакгольм
Удзел у Руска-шведскія войны
Камандзіры
Дзеючы камандзір Генерал Сверкер Гёрансан шведск.: Sverker Göranson
Вядомыя камандзіры Olof Thörnell[d], Helge Jung[d], Nils Swedlund[d], Torsten Rapp[d], Stig Synnergren[d], Lennart Ljung[d], Bengt Gustafsson[d], Owe Wiktorin[d], Johan Hederstedt[d], Håkan Syrén[d], Sverker Göranson[d] і Micael Bydén[d]
Сайт forsvarsmakten.se (шведск.)(англ.)

Гэтыя узброеныя сілы (УС) з’яўляюцца агенцтвам Урада Швецыі (шведск.: Myndighet), якое адказнае за аперацыі ўзброеных сіл Швецыі. Асноўная задача ўзброеных сіл Швецыі заключаецца ў падрыхтоўцы, арганізацыі і разгортванні ўзброеных сілаў як унутры краіны, так і за мяжой, захоўваючы пры гэтым доўгатэрміновую здольнасць абараніць Швецыю ў выпадку інтэрвенцыі. Вярхоўны галоўнакамандуючы (шведск.: Överbefälhavaren), генерал-палкоўнік ці прапар-афіцэр камандзір шведскіх ўзброеных сілаў, і з’яўляецца самым высокапастаўленым афіцэрам прафесійных на сапраўднай службе. Вярхоўны Галоўнакамандуючы у сваю чаргу падсправаздачны праз міністра абароны ўраду Швецыі (шведск.: Regeringen).

Узброеныя сілы больш за стагоддзе пабудаваны на паняццях вайсковыга абавязку і тэрытарыяльнай абароны, падтрымкі старажытнай нацыянальнай палітыкі недалучэння, нейтралітэту. Да канца халоднай вайны амаль усе мужчыны, якія дасягнулі ўзросту прыдатнасці да ваеннай службы былі прызваны ў войска. Улетку 2010 г. у мірны час прызыў спынілі, была ўведзена добраахвотніцкай арміі. Пераход на новую сістэму будзе цалкам завершаны ў 2018 г. Некаторыя падраздзяленні шведскіх узброеных сіл у цяперашні час знаходзяцца на разгортванні ў Афганістане адпаведна з дзеяннямі Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы (ISAF — англ.: International Security Assistance Force) і ў Косаве. Да таго ж Швецыя ўдзельнічае разам з ваеннымі назіральнікамі розных краін служыць у кантынгенце ЕС адзін раз у тры гады.

Гісторыя

правіць

Узброеныя сілы (УС) складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вышэйшае кіраўніцтва ажыццяўляе ўрад, непасрэднае — галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Агульная колькасць УС каля 68 тыс. чалавек (1977 г.). Камплектуюцца яны паводле закона пра вайсковую павіннасць. Тэрмін сапраўднай ваеннай службы ў сухапутных войсках 7,5-15 месяцаў, у ВПС — 8-15 месяцаў, у ВМС 10-17,5 месяцаў.

  • Сухапутныя войскі (каля 46 тыс. чалавек) маюць 50 пяхотных, артылерыйскіх, бранятанкавых і іншых вучэбна-мабілізацыйных палкоў і асобных батальёнаў, на базе якіх у ваенны час разгортваюцца брыгады і асобныя батальёны.
  • ВПС (каля 10 тыс. чалавек) налічваюць больш за 30 розных эскадрылляў (каля 600 баявых самалётаў) і 10 верталётных груп (па 2-4 верталёты ў кожнай).
  • ВМС (каля 12 тыс. чалавек) маюць 17 падводных лодак, 6 эскадраных мінаносцаў, 6 фрэгатаў, каля 40 тарпедных катараў, 16 патрульных катараў, 3 мінныя загараджальнікі, больш за 30 розных тральшчыкаў, каля 65 мабільных і стацыянарных часцей берагавой артылерыі. Ваенна-марскія базы: Хорсфіярд (Стакгольмскія шхеры), Карлскруна, Гётэбарг і іншыя. Многія ўкрыцці для караблёў знаходзяцца ў скалах. Зброя ва ўсіх відаў УС шведскай і замежнай вытворчасці.

Палітыка строгага шведскага нейтралітэту абумовіла высокі ўзровень гатоўнасці Швецыі да баявых дзеянняў, але ў сувязі са спыненнем халоднай вайны у 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаны.

Дактрына

правіць

Шведскія узброеныя сілы маюць чатыры асноўныя задачы[2]:

  • Абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Швецыі;

Абарона краіны ў выпадку нападу замежнай дзяржавы. Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў выпадку стыхійных бедстваў (паводка і г.д.).

  • Для разгортвання сіл у міжнародных аперацыях дзеля падтрымання міру.

Швецыя імкнецца мець магчымасць заставацца нейтральнай ў выпадку вайны[3]. Аднак, Швецыя супрацоўнічае з іншымі замежнымі краінамі. Як член Еўрапейскага Саюза, Швецыя выступае ў якасці вядучай краіны для баявых груп ЕС[4], а таксама супрацоўнічае і праводзіць сумесныя вучэнні з НАТА ў рамках членства ў Партнёрства дзеля міру і ў Савеце Еўраатлантычнага партнёрства[5]. У 2008 г. пачата супрацоўніцтва паміж Паўночнымі краінамі дзеля пашырэння магчымасці сумесных дзеянняў, і гэта прывяло да стварэння Паўночнага абароннага супрацоўніцтва (NORDEFCO — англ.: Nordic Defence Cooperation)[6][7]. Пры пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва дзеля абарончых пазіцый у 2009 г. Швецыя заявіла, што не застанецца пасіўнай ў выпадку, калі Паўночныя краіны або члены Еўрапейскага Саюза падвергнуцца нападу[8]. Нядаўнія палітычныя шведскія рашэння падкрэслілі імкненне да ўдзелу ў міжнародных аперацыях дзеля набыцця вопыту[9][10][11]. Пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі 2008 г. чарговы раз пераканаліся ў правільнасці рашэння. Да гэтага часу большасць падраздзяленняў не можа быць мабілізавана на працягу аднаго года, калі ўзнікне такая неабходнасць. У 2009 годзе міністр абароны Швецыі заявіў, што ў будучыні ўсё ўзброеныя сілы павінны быць цалкам мабілізаваны на працягу аднаго тыдня[12].

Галоўнакамандуючыя ўзброенымі сіламі Швецыі

правіць
Галоўнакамандуючыя Шведскага ўзброенымі сіламі Дата прызначэння
Улаф Т’ёрнель (шведск.: Olof Thörnell) 8 снежня 1939 г.
Хельг Юнг (шведск.: Helge Jung) 1 красавіка 1944 г.
Нільс Сведлунд (шведск.: Nils Swedlund) 1 красавіка 1951 г.
Торстэн Рап (шведск.: Torsten Rapp) 1 жовтня 1961 г.
Стыг Сюнергрэн (шведск.: Stig Synnergren) 1 кастрычніка 1970 г.
Ленарт Юнг (шведск.: Lennart Ljung) 1 кастрычніка 1978 г.
Бенгт Густафсан (шведск.: Bengt Gustafsson) 1 кастрычніка 1986 г.
Увэ Віктарын (шведск.: Owe Wiktorin) 1 ліпеня 1994 г.
Юхан Хедэрстэт (шведск.: Johan Hederstedt) 1 ліпеня 2000 г.
Хокан Сюрэн (шведск.: Håkan Syrén) 1 січня 2004 г.
Сверкер Гёрансан (шведск.: Sverker Göranson) 1 студзеня2009 г.

Склад узброеных сіл Швецыі

правіць

Сухапутныя войскі

правіць

Ваенна-марскія сілы

правіць

Ваенна-паветраныя сілы

правіць

Міратворчая дзейнасць узброеных сіл Швецыі

правіць

Міратворчая дзейнасць ажыццяўляецца шведскімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З канца 2001 года Швецыя з’яўляецца членам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Афганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЕ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых аперацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Непале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швецыя далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру», створанай па ініцыятыве НАТА, у рамках якой з’яўляецца асацыятыўным членам Рады еўраатлантычнага партнёрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыццяўляецца сумесная міратворчая дзейнасць на Балканах, у Афганістане, а таксама барацьба з міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швецыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнёрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольма), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сіл, спецыялістаў па выратавальных і гуманітарных аперацыях.

 
Удзел Узброеных Сіл Швецыі ў аперацыях у свеце (красавік 2008 г.)[13]
 
Дыяграма, якая паказвае памер ўзброеных сіл Швецыі ў 1965—2010 гг.: Жоўты = колькасць паветраных сіл, сіні = колькасць пяхотных палкоў, чырвоны = колькасць артылерыйскіх палкоў, зялёны = колькасць берагавой артылерыі і дэсантных палкоў.

Крытыка

правіць

У 2008 г. у артыкуле на аснове доктарскай дысертацыі, навуковец Карл Ідэн (шведск.: Karl Ydén) з універсітэта Гётэбарга даў аналіз у апісанні шведскіх узброеных сіл, што тычыўся кар’еры для рэестравых афіцэраў у першую чаргу ў мірны час, бюджэтных выдаткаў (сродкі плацельшчыкаў падаткаў), даследавання фактычных ваенных дзеянняў, характара кіравання войскамі камандаваннем, арганізацыі развіцця арміі і флота, ступень эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў у войску і г.д. Гэта мела немалаважнае значэнне для прыняцця рашэнняў Урада Швецыі і заканадаўчай ініцыятывы рыксдагаа[14][15].

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. "10 стран, отказавшихся от воинского призыва за последние 5 лет". Военное образование. 07.03.2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) (руск.)
  2. Försvarets fyra huvuduppgifter(недаступная спасылка) (шведск.)
  3. «Sverige är militärt alliansfritt. Denna säkerhetspolitiska linje, med möjlighet till neutralitet vid konflikter i vårt närområde, har tjänat oss väl.» Sveriges säkerhetspolitik Архівавана 19 кастрычніка 2008. (шведск.)
  4. Nordic Battlegroup - Försvarsmakten(недаступная спасылка). Mil.se (19 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  5. Sverige och NATO Архівавана 13 чэрвеня 2011. (шведск.)
  6. Nordic defence cooperation - Försvarsmakten(недаступная спасылка). Mil.se (6 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  7. Background to cooperation - Försvarsmakten(недаступная спасылка). Mil.se (6 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  8. Ett användbart försvar Архівавана 25 лютага 2015., last paragraph (шведск.)
  9. Försvarsreformen Архівавана 1 чэрвеня 2008. (шведск.)
  10. Our task - Försvarsmakten(недаступная спасылка). Mil.se (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  11. The Swedish military service system - Försvarsmakten(недаступная спасылка). Mil.se (28 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2009. Праверана 5 жніўня 2009. (англ.)
  12. Ett användbart försvar Архівавана 25 лютага 2015. (шведск.)
  13. Insatser i välden — Försvarsmakten". Försvarsmakten. 2008. Läst 2008-04-23. Архівавана 15 красавіка 2008. (шведск.)
  14. Ph.D. thesis in «War and the career system» (Вайна і сістэмы прасоўвання па службе), Dagens Nyheter by professor Mats Alvesson, researcher of military organization at Lunds University, and Karl Ydén at the University of Göteborg. (англ.)
  15. <span style="" lang="(шведск.)" >Karriärstyrda officerare skapar inkompetent försvar(нявызн.). DN.se (6 лістапада 2008). Праверана 5 жніўня 2009. (шведск.)

Літаратура

правіць
  • Мельник Олексій, Чернова Алла, «Нові виклики та загрози вимагають нових підходів до оборони: досвід Швеції», журнал «Національна безпека і оборона», № 1, 2009 г., вид. ЦЕНТР РАЗУМКОВА — С. 36-39;
  • Пашков Михайло, «Шведська модель безпеки, миролюбний, добре озброєний нейтралітет», журнал «Національна безпека і оборона», № 1, 2009 г., вид. ЦЕНТР РАЗУМКОВА — С. 40-43;
  • Мартов И. Вооруженные Силы Швеции (рус.) // Зарубежное военное обозрение. — М.: «Красная Звезда», 1999. — В. 631. — № 10. — С. 6-11. — ISSN 0134-921X (руск.)
  • «Швеция» — Большая советская энциклопедия (руск.)

Спасылкі

правіць