Уладзімір Іосіфавіч Шляхтуноў

вучоны ў галіне жывёлагадоўлі

Уладзімір Іосіфавіч Шляхтуно́ў [1] (нар. 22 жніўня 1936) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994).

Уладзімір Іосіфавіч Шляхтуноў
Дата нараджэння 22 жніўня 1936(1936-08-22) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1985)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Сінякова Бешанковіцкага раёна (зараз у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі)[2]. У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. З 1963 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі: малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 г. загадчык лабараторыяй якасці мяса, у 1987—1990 гг. дырэктар інстытута. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мясная продуктивность помесного герефордского и черно-пестрого молодняка при разном уровне кормления», у 1985 годзе доктарскую на тэму «Особенности формирования и методы повышения мясной продуктивности молодняка разных пород крупного рогатого скота»[2]. З 1990 гг. У. І. Шляхтуноў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з 1994 г. Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) — прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі заатэхнічнага факультэта. У 1998—2006 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі, з 2006 г. прафесар кафедры[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

У. І. Шляхтунову належаць навуковыя працы па пытаннях тэхналогіі вытворчасці ялавічыны, павелічэнні прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы і інш.[1] Аўтар больш за 130 навуковых прац[3].

Сярод апублікаванага:

  • Справочник по скотоводству. — Мн. 1984. (у сааўтарстве)[1];
  • Повышение качества говядины / В. И. Шляхтунов, А. И. Плященко. — Минск : Ураджай, 1986. — 104 с. — (Продовольственная программа — дело всенародное);
  • К вопросу о развитии мясного скотоводства в Белорусской ССР (разам з С. А. Пятрушка) // Научно-техгический бюллетень. — Харьков, 1989. № 48.
  • Скотоводство и технология производства молока и говядины. — Мн., 1997. (разам з В. С. Антанюком і Д. М. Бубенам)[1];
  • Скотоводство и технология производства молока и говядины : учебное пособие для учащихся специальности «Зоотехния» учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / В. И. Шляхтунов. — Минск : Беларусь, 2005. — 390 с. : ил.;
  • Технология производства мяса и мясных продуктов : учебное пособие для студентов вузов по специальностям «Ветеринарная санитария и экспертиза», «Техническое обеспечение процессов хранения и переработки сельскохозяйственной продукции» / В. И. Шляхтунов. — Минск : Техноперспектива, 2010. — 471 с.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць