Уладзімір Аляксандравіч Амельяновіч

Уладзімір Аляксандравіч Амельяно́віч (01.07.1924, Гродзенская вобласць — 05.05.1996) — сапёр 200-га асобнага сапёрнага батальёна 192-й стралковай дывізіі 39-й арміі 3-га Беларускага фронту, яфрэйтар.

Уладзімір Аляксандравіч Амельяновіч
Дата нараджэння 1 ліпеня 1924(1924-07-01)
Месца нараджэння Навагрудскі раён, Гродзенскай вобласці
Дата смерці 5 мая 1996(1996-05-05) (71 год)
Месца смерці Навагрудскі раён, Гродзенскай вобласці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19441947
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна,
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 ліпеня 1924 года ў вёсцы Падкасоўе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 4 класа. Працаваў у сельскай гаспадарцы.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1944 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1944 года на 3-м Беларускім фронце. Асабліва вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі.

Сапёр 200-га асобнага сапёрнага батальёна чырвонаармеец Уладзімір Амельяновіч ў баі каля населенага пункта Вільтаутен, размешчанага ў чатырох кіламетрах паўднёва-ўсход ад пасёлка Пількален — цяпер Дабравольска Калінінградскай вобласці, 28 снежня 1944 года і 10 студзеня 1945 года ў складзе групы пад кулямётна-мінамётным агнём зрабіў тры праходы ў сваіх мінных палях і драцяных загародах праціўніка.

Загадам па 192-й стралковай дывізіі ад 25 студзеня 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Амельяновіч Уладзімір Аляксандравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў лютаўскіх баях 1945 года, чырвонаармеец Амельяновіч Уладзімір Аляксандравіч 27 лютага 1945 года паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені[1].

26 сакавіка 1945 года сапёр 200-га асобнага сапёрнага батальёна яфрэйтар Уладзімір Амельяновіч каля населеных пунктаў Варген, Катцэнблік, Трэнк, размешчаных у шасці — васьмі кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга, цяпер Калінінграда, удзельнічаў у інжынернай разведцы; зрабіў праход у драцяных загародах для агульнавайсковай разведкі.

2-5 красавіка 1945 года пад варожым агнём зрабіў праход у мінным полі праціўніка.

Загадам па 39-й арміі ад 27 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Амельяновіч Уладзімір Аляксандравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Па заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны, Уладзімір Амельяновіч удзельнічаў у савецка-японскай вайне 1945 года ў складзе войскаў 1-га Далёкаўсходняга фронту, вызначыўшыся ў баях пры разгроме Квантунскай арміі Японіі.

Дэмабілізаваны ў 1947 годзе. Вярнуўся на радзіму — у Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1967 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшына запасу Амельяновіч Уладзімір Аляксандравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

Заслужаны ветэран працаваў кавалём, кладаўшчыком у калгасе «Зорка» ў вёсцы Аўдзеевічы Навагрудскага раёна. Памёр 5 мая 1996 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі. У 1975 годзе ўдастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР»[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 316.

Спасылкі

правіць