Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (20 кастрычніка (1 лістапада) 1895, в. Крыловічы, Мінскі павет, Мінская губерня — 23 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра. Заслужаны артыст БССР (1931)[3].
Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1 (13) лістапада 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1937[1] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895 года ў в. Крыловічы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).
З 1915 года ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 года працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[4].
Памёр 23 кастрычніка 1937 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Зноскі
- ↑ Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Першы, хто атрымаў гэта званне.
- ↑ Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Літаратура
правіць- Крыло́віч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 404. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. — Mн., 1956.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч