Эдуард Львовіч Аршанскі

Эдуа́рд Льво́віч Арша́нскі (25 жніўня 1899, Невель, Невельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 6 ліпеня 1974) — беларускі савецкі кінарэжысёр.

Эдуард Львовіч Аршанскі
Дата нараджэння 25 жніўня 1899(1899-08-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1974(1974-07-06) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
IMDb ID 0037558

Біяграфія

правіць

Скончыў Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1931 годзе[1]. У 1919—1920 гадах кіраваў перасоўнымі тэатральнымі трупамі у частках Паўднёвага  (руск.) і Заходняга франтоў. Працаваў у тэатрах Ленінграда, рабочых клубах Віцебска (1917—1927), на Ленінградскай кінастудыі дакументальных фільмаў (з 1950), узначальваў Свярдлоўскі абаронны тэатр  (руск.) (1941—1949). У 1931—1941 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь»[1].

Творчасць

правіць

У 1932 годзе паставіў адзін з першых беларускіх гукавых фільмаў — «Баям насустрач», прысвечаны жыццю сельскіх школьнікаў[2]. Стварыў фільм «Двойчы народжаны» (1934) з акцёрам У. Крыловічам у галоўнай ролі. Сярод іншых фільмаў: «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937)[1].

Зноскі

  1. а б в Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  2. Аршанский Эдуард Львович (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць