Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч (20 кастрычніка (1 лістапада) 1895, в. Крыловічы, цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці — 23 кастрычніка 1937, Мінск) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра.

Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч
В. Крылович в роли К. Калиновского в спектакле “Кастусь Калиновский”.jpg
У. Крыловіч у ролі К. Каліноўскага ў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1895(1895-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1937(1937-10-23) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія
Тэатр
Узнагароды Заслужаны артыст БССР
Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
У. М. Крыловіч у ролі Тодарбіча ў спектаклі «У ліпнёвую ноч» («Павукі і мухі») Б. Гарчынскага. 1927. Грым Крыловіча
 
Магіла Уладзіміра Крыловіча

З 1915 удзельнічаў у аматарскіх спектаклях. З 1921 працаваў у БДТ-1. Іграў ролі ў творах беларускай і рускай савецкай драматургіі. Лепшыя ролі: Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Машэка, Кастусь Каліноўскі («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Вяршынін («Бронецягнік 14-69» Іванова), Чужакоў («Мост» Рамановіча), Бераст («Платон Крэчат» Карнейчука) і інш. Здымаўся ў кіно, у тым ліку ў фільме «Двойчы народжаны» рэжысёра Э. Аршанскага (1934)[2].

Заслужаны артыст БССР[3] (1931).

Зноскі

  1. Крылович Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Аршанский Эдуард Львович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  3. Першы хто атрымаў гэта званне.

ЛітаратураПравіць

  • Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. — Mн., 1956.