Уладзімір Кірылавіч Саўчанка
Уладзімір Кірылавіч Саўчанка[1] (нар. 27 верасня 1939) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989)
Уладзімір Кірылавіч Саўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1977) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Хмяльное Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965—1978 гадах на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, у 1979—1990 гадах — загадчыка лабараторыі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1980—1990 гадах старшыня Беларускага Нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1990—2002 гадах галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКА[2]. З 2003 года У. К. Саўчанка ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка. З 2010 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац у галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, ценагенетыка і ценагеноміка[2]. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу поліплоідных папуляцый, пакет камп’ютарных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйных цэнтрах Беларусі і краін СНД і інш. Арганізаваў міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы[2].
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў[2]. Сярод апублікаванага:
- Генетика полиплоидных популяций. — Мн.: Наука и техника, 1976.
- Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях. — Мн.: Наука и техника, 1984.
- Геносфера: генетическая система биосферы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
- Геогеномика: организация геносферы. — Мн.: Белоруская наука, 2009.
- Ценогенетика: генетика биотических сообществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны шэрагам медалёў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д е Члены-карэспандэнты: САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч // НАНБ
Літаратура
правіць- Саўчанка Уладзімір Кірылавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Са́ўчанка Уладзімір Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Са́ўчанка Уладзімір Кірылавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 458. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Саўчанка Уладзімір Кірылавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Члены-карэспандэнты: САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч // НАНБ
- Уладзімір Кірылавіч Саўчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- А. Каваленя, Я. Бабосаў, Д. Шыраканаў, А. Лазарэвіч, Л. Яўменаў, Т. Адула Уладзімір Кірылавіч Саўчанка (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Серыя гуманітарных навук), № 4 (2014)