Уладзімір Мікалаевіч Сідзюк

Уладзімір Мікалаевіч Сідзюк (1 студзеня 1949, в. Турная, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Мікалаевіч Сідзюк
Дата нараджэння 1 студзеня 1949(1949-01-01) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, начальнікам аддзела прамыслова-грамадзянскага будаўніцтва Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Гродзенскім аддзеле Белкааппраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў г. Гродна.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: група жылых будынкаў з блокам абслугоўвання па вул. Урублеўскага (1978), жылыя дамы па вул. Паповіча (1979, усе ў аўтарскім калектыве), добраўпарадкаванне кварталаў па вул. Савецкай, Сацыялістычнай, Карбышава (1981) у Гродне, гандлёвы цэнтр у в. Ваверка Лідскага раёна, універмагі ў в. Верцялішкі Гродзенскага раёна і ў г.п. Дзятлава Гродзенскай вобласці (1986).

Зноскі

Літаратура правіць